*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Вуліцы Турына былі напоўнены шматлікімі маладымі людзьмі, з якімі Папа Францішак сустрэўся на плошчы Віторыо 21 чэрвеня 2015 г.

У праграме сустрэчы таксама быў адзначаны момант, калі Папа непасрэдна адказваў на пытанні, якія зваглі спытаць тры маладыя дарослыя. Сярод іх была і 19-гадовая К'яра, чыё пытанне датычылася любові.

"Усе мы, у той ці іншай ступені, шукаем любоў. Мы імкнемся быць любімымі, і мы хочам любіць, хоць часам мы ад яе расчараваныя", - дадала да свайго пытання К'яра.

Папа адазаў моладзі, што любоў – гэта нешта большае, чым рамантычныя пачуцці. Перш за ўсё, сказаў ён, гэта іх дэманстраванне з дапамогай канкрэтных дзеянняў і ахвяр. Затым Пантыфік заклікаў маладых людзей застацца ў баку ад геданічнага ладу жыцця, які так часта рэкламуецца ў сродках масавай інфармацыі.

"Часта рэкламадаўцы хочуць пераканаць нас, што гэта прыгожа і з’яўляееца дабром. Яны прымушаюць нас верыць, што прадаюць дыяменты, калі на самой справе гэта толькі шкло", - сказаў Пантыфік.

Пастаяннае шуканне задавальнення, патлумачыў Папа, душыць здольнасць прымаць удзел у ахвяры. Ён нават зазначыў, што паказ сапраўднай любові ў іх узросце, нібы дэманстрацыя для паўстанцаў.

"Мы павінны ісці супраць гэтай плыні і не быць наіўным. Давайце не будзем купляць хлам, які яны спрабуюць прадаць нам замест дыяментаў", - заклікаў Папа.

Гэта выклік, які трэба пераадолець з мужнасцю і творчасцю, дзеля сапраўднай любові, сказаў Папа, якая цягне за сабой павагу, паслугі і невыкарыстанне дапамогі іншых, каб задаволіць сваю ўласную асалоду.

"Гэта любоў, якая прызнае жыццё, як нешта святое. Яна кажа: "Я вас паважаю, я не хачу карыстацца вамі”. Гэта не лёгка. Мы ўсе ведаем пра цяжкасці, якія ўзнімаюцца пры спробе пераадолець спрошчанае і геданічнае паняцце любові. Прабачце мяне, калі я сказаў не тое, што вы ад мяне чакалі, але, калі ласка, я прашу вас зрабіць усё магчымае, каб жыць цнатлівай любоўю", - дадаў Святы Айцец.

Папа завяршыў дыялог фармату “пытанне-адказ” выражэннем сваіх адносін да песімізму, які часта абцяжарвае маладых. Гэта пачуццё, сказаў Пантыфік, якое звязана з усім: ад высокага ўзроўню беспрацоўя і да вайны. Каб пераадолець гэтае пачуццё недаверу, парэкамендаваў Святы Айцец, моладзь павінна быць уцягнута ў канкрэтныя ініцыятывы і сацыяльныя мерапрыемствы. Гэта можа быць не проста, дадаў ён, але яно пракладзе добры шлях да росту і сталасці.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх