*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Аргенціны Крысцінай Фернандэс дэ Кіршнер, 7 чэрвеня 2015 г. у другой палове дня. Варта адзначыць, што гэта іх пятая сустрэча з моманту абарання Пантыфіка.

Згодна з заявай Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду, Папа і Прэзідэнт сустрэліся ў ватыканскай зале Паўла VI і правялі ў асобным пакоі больш за 90 хвілін у размове. Падчас сустрэчы, адзначыў прэс-сакратар Ватыкана, Прэзідэнт Фернандэс дэ Кіршнер выказала свае адчуванні і перажыванні Папу звязаныя з жыццём народа Аргенціны і папрасіла благаслаўлення Пантыфіка для сваіх суайчыннікаў.

Папа Францішак падараваў Прэзідэнту рэпрадукцыю рускай іконы адзінаццатага стагоддзя Маці Божай "Змілаванне". У сваю чаргу, Прэзідэнт Аргенціны таксама прэзэнтавала некалькі падарункаў папу Францішку, адзначыў айцец Ламбардзі. Сярод іх "партрэт Благаслаўлёнага Оскара Рамэра, напісаны аргенцінскім мастаком Эугеніа Кутыча; кнігу Альбэрта Мэтол-Ферэ, любімага аўтара Папы Францішка ("Los Continentales estados y el Mercosur"); выданне нацыянальнай аргенцінскай паэмы “Марцін Фьеро” (“Martin Fierro”), якую Папа некалькі разоў цытаваў, два барэльефы для невідушчых з іх назвамі, напісаных шрыфтам Брайля, якія ўяўляюць Маці Божую з Лухан і партрэт Папы Францішка; кошык з традыцыйнымі аргенцінскімі пачастункамі і альбом з выявамі архітэктурнай спадчыны Аргенціны, які быў апублікавапны з нагоды двухсотгоддзя краіны".

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Крысцінай дэ Кіршнер, Папа паразмаўляў з прадстаўнікамі аргенцінскай дэлегацыі, якая суправаджала Прэзідэнта падчас яе візіту ў Італію. Прэзідэнт Кіршнер, як чакаецца, прыме ўдзел 8 чэрвеня 2015 г. у пасяджэнні Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый, а таксама сустрэнецца з італьянскімі чыноўнікамі ў Рыме перад яе паездкай у Мілан на выставу “Expo-2015”.

Застаецца дадаць, што насельніцтва Аргенціны складае 43 млн чалавек, з іх,каталікоў – 92% (менш, чым 20% - практыкуючыя); Пратэстанты – 2%; Яўрэі – 2%; і іншыя – 4%.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх