*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
"Добрай раніцы, ваша Святасць”.

Гэтымі словамі Мітрапаліта Рускай Праваслаўнай Царквы Іларыёна пачалася яго сустрэча з Папам Рымскім Францішкам 15 чэрвеня 2015 г.


З дапамогай перакладчыка, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў размаўляў цягам некалькіх хвілін з Папам Рымскім. Пасля іх невялікага абмеркавання сучасных падзей, Папа сустрэўся з астатнімі членамі дэлегацыі, некаторыя з якіх непасрэдна працуюць з кардыналам Куртам Кохам, кіраўніком Папскай рады па садзейнічанні Хрысціянскаму Адзінству.

Нягледзячы на тое, што гэта было закрытае пасяджэнне, працяглы канфлікт ва Украіне і роля ў ім Расіі, безумоўна, былі абмеркаваны, асабліва ў святле нядаўняга візіту прэзідэнта Пуціна з Папам Францішкам.

"Давайце маліцца, каб усё маглі здзейсніць жаданае", - сказаў напраканцы сустрэчы Пантыфік.

У якасці падарунка, Іларыён падарыў Папу рускую ікону Езуса.

"Гэта копія старажытнай рускай іконы Збаўцы нашага", - адзначыў Мітрапаліт Іларыён

Варта адзначыць, што паводле ацэнак, у свеце налічваецца 150 мільёнаў праваслаўных хрысціян.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх