*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак ў пятніцу, 19 чэрвеня 2015 г., прыняў на аўдыенцыі італьянскую дэлегацыю спартсменаў, якія прымуць удзел у Адмысловай Алімпіядзе ў амерыканскім горадзе Лос-Анджэлес. У сваёй прамове, падрыхтаванай з гэтай нагоды, Папа Францішакк пахваліў спартсменаў за іх мужнасць і працавітасць.

Ён таксама высока ацаніў спорт у цэлым як вельмі пазітыўны ў магчымасці самапазнання; ён можа дапамагчы тым, хто яго практыкуе, каб адкрываць сябе для іншых і атрымоўваць каштоўныя ўрокі сумеснай працы, агульных намаганняў і сумленнай гульні: эфектыўных сродкаў разбурэння бар'ераў недаверу і дыскрымінацыі. Таксама, адзначыў Святы Айцец, спорт спрыяе будаўніцтву сяброўства і ўзаемаразумення.

"Гэта мая надзея", - сказаў Папа Францішак, “каб вы ўсё маглі пражыць маючыя адбыцца Гульні ў радаснай, гарачай на пачуцці, і ў той жа момант спакойнай атмасферы: весела правядзіце час", - сказаў Папа ім," і пачніце сяброўства з вашымі братамі і сёстрамі з усяго Свету!"
 
Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя “Папа Рымскі Францішак”

Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх