*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У свой апошні дзень візіту ў Турын, Папа Францішак ўвайшоў у гісторыю, наведаўшы Царкву Вальдэнсаў. Гэта першы раз, калі Пантыфык наведвае Евангельскую царкву іншай канфесіі. Пры гэтым, Папам быў атрыманы цёплы прыём.

"На гэтым шляху людзей і цэркваў, мы знаходзім братоў і сясцёр, якія далучаюцца да нас. Сёння, з вялікай радасцю, мы знаходзім з вамі новага брата гэтага падарожжа", - сказаў пастар Царквы Вальдэнсаў Паола Рыбет.

Францішак ведаў пра гэтую царкву яшчэ ў Аргентыне. Налючваючы 30.000 вернікаў па ўсім свеце, гэта зусім маленькая, у большасці сваёй прысутная ў Італіі і Францыі, супольнасць.

У сваім звароце да Вальдэнсаў Папа ўзгадаў былы іх пераслед. Ён папрасіў прабачэння ад імя Каталіцкага Касцёла.

"Я прашу прабачэння за нехрысціянскія адносіны і паводзіны, некаторыя з іх былі нават бесчалавечнымі, якія мы прынялі супраць вас. У імя Езуса Хрыста, Пана нашага, прабачце нас", - сказаў Пантыфік.

Адзінства, дадаў Папа, гэта тое, да чаго яны павінны імкнуцца. Дасягненне адзінства не азначае аднастайнасці, растлумачыў ён.

"Адзінства, якое з’яўляецца плодам Святога Духа, не азначае аднастайнасці. На самой справе, нават браты і сёстры маюць агульнае паходжанне, але яны не ідэнтычныя", - зазначыў Папа.

Перш чым скончыць свой візіт, Папа заклікаў Вальдэнсаў і Хрысціян працаваць разам, каб дапамагчы бяздольным. Як ён звычайна робіць падчас агульных і прыватных сустрэч, Папа папрасіў прысутных памаліцца за яго.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх