*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі чатырох асноўных рэлігійных супольнасцяў Босніі і Герцагавіны: мусульманаў, праваслаўных хрысціян, яўрэяў і каталікоў.

Кожная супольнасць прадставіла сваю прамову, а таксама свае ўражанні ад візіту Пантыфіка. Папа падкрэсліў, што іх сустрэча была знакам агульнага імкнення да міру і братэрства. Ён падкрэсліў важнасць дыялогу паміж рэлігіямі.

"Міжрэлігійны дыялог больш, чым абмеркаванне асноўных тэм веры, гэта "размова пра чалавечае існаванне”. Гэты дыялог заключаны ў падзяленні вопытам паўсядзённага жыцця з усіх яго бакоў: з яго радасцямі і няўдачамі, барацьбой і надзеяй; гэты дыялог бярэ на сябе ўсю адказнасць; ён плануе лепшую будучыню для ўсіх", - заўважыў Папа Францішак.

Пантыфік дадаў, што дыялог дапамагае будаваць грамадства, заснаванае на памяркоўнасці і ўзаемнай паваге.

"Міжрэлігійны дыялог не можа быць абмежаваны толькі нешматлікімі асобамі – лідарамі рэлігійных суполак, ён павінны таксама распаўсюджвацца, наколькі гэта магчыма, сярод усіх вернікаў, прыцягваючы розныя сферы грамадскага жыцця”, - адзначыў Папа.

Святы Айцец папрасіў прадстаўнікоў даць свае паказанні пра тое, што суіснаванне паміж рэлігіямі магчыма. Чатыры з іх разам памаліліся, каб прывесці агульны доказ.

"Гэтая зямля можа стаць паведамленнем: засведчыць, што можна жыць бок аб бок, у разнастайнасці, але быць аб’едненымі агульнай чалавечнасцю, сумесным будаўніцтвам будучага міру і братэрства", - сказаў Папа Францішак.

Трэба адзначыць, што этнічны склад краіны выглядае наступным чынам: мусульмане складаюць 40 працэнтаў; праваслаўныя хрысціяне – 31 адсотак; яўрэі – 14 працэнтаў; і каталікі – 15 адсоткаў.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"



Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх