*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Святы Айцец накіраваў свой відэа-зварот напярэдадні Апостальскага падарожжа ў Сараева, Боснія і Герцагавіна.

"Я рыхтуюся прыехаць да вас як брат, пасланец міру, каб выказаць усім - усім! - маю павагу і сяброўства".

Папа Францішак сказаў, што гэтыя словы ў відэазвароце адрасуюцца народу Сараева і Босніі і Герцагавіны. Святы Айцец здзейсніць туды сваё падарожжа ў суботу, 6 чэрвеня 2015 г.

У сваім пасланні, Папа падкрэсліў, што ён будзе ў гасцях, каб "запэўніць каталіцкіх вернікаў у веры, каб падтрымаць экуменічны і міжрэлігійны дыялог, і, перш за ўсё, каб спрыяць мірнаму суіснаванню рэлігій ў вашай краіне".

Звяртаючыся да народа Босніі і Герцагавіны, 78-гадовы Пантыфік заклікаў вернікаў стаяць бок аб бок са сваімі суграмадзянамі як «сведкі веры і любові да Бога».

Завяршаючы відэа-зварот, Папа Францішак выказаў сваю радасць з нагоды маючага адбыцца візіту і папрасіў аб малітоўнай падтрымцы вернікаў краіны.

Ніжэй прыводзім поўны тэкст відэа-паслання Святога Айца:

"Дарагія браты і сёстры,


Засталося ўсяго некалькі дзён
да паездкі, што мае адбыцца ў Сараева. Гэтая думка надае мне пачуццё радасці, і я хацеў бы зараз звярнуць маё самае сардэчнае прывітанне ўсім тым, хто жыве ў гэтым горадзе і ў Босніі і Герцагавіне.

Я
еду да вас з Божай дапамогай, каб запэўніць каталіцкіх вернікаў у іх веры, каб падтрымаць экуменічны і міжрэлігійны дыялог, і, перш за ўсё, каб спрыяць мірнаму суіснаванню рэлігій ў вашай краіне. Я запрашаю вас далучыцца да маіх малітваў, так, каб гэтае Апостальскае падарожжа прынесла жаданых пладоў для хрысціянскай абшчыны і грамадства ў цэлым.

"
Мір вам". Гэта дэвіз майго візіту. Гэта словы, якімі Уваскрослы Езус вітаў сваіх вучняў, калі ён апынуўся побач з імі, у вечар Вялікадня. Гэта Ён, Пане, наша моц і наша надзея, што дае нам Сваё святло, каб мы маглі запаліць Яго ў нашых сэрцах і распаўсюдзіць з радасцю і любоўю.

У сваю чаргу
, я рыхтуюся прыехаць да вас як брат, пасланец міру, каб выказаць усім - усім! - маю павагу і сяброўства. Я хацеў бы абвясціць кожнаму чалавеку, кожнай сям'і, кожнай супольнасці міласэрнасць, пяшчоту і любоў да Бога.

Дарагія браты і сёстры Босніі і Герцагавін
ы,

Запэўніваю вас
у сваёй падтрымцы і моцнай духоўнай блізкасці. Я заклікаю вас, каталікоў, устаць побач з вашымі суграмадзянамі ў якасці сведакаў веры і любові да Бога, працуючы дзеля грамадства, якое ідзе ў напрамку міра, у братэрстве і узаемным супрацоўніцтве.

У чаканні сустрэчы з Вамі
, я прашу для Сараева і для ўсёй тэрыторыі вашай краіны благаслаўлення міласэрднага Пана і аховы Панны Марыі.

Дзякуй
вам вялікі, да сустрэчы!"

Папа Францішак
              

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх