*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі наведаў Папу Францішка ў Ватыкане

Папа Францішак, 10 чэрвеня 2015 г., у другой палове ўдзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, падчас якой яны абмяркоўвалі цяжкія ваенныя канфлікты ў Еўропе і Азіі.


Закрытая для журналістаў сустрэча адбылася ў бібліятэцы Апостальскага палаца. Пачалася яна каля 18:15 вечара (па Рымскім часе) і працягвалася 50 хвілін.

Паводле заявы айца езуіта Федэрыка Ламбардзі, дырэктара прэс-службы Ватыкана, “у кантэксце сённяшняй сусветнай сітуацыі, размова ў асноўным была засяроджана на канфлікце ва Украіне і сітуацыі на Блізкім Усходзе. Што тычыцца сітуацыі на Украіне, Святы Айцец сказаў, што мы павінны ўдзельнічаць у шчырых і вялікіх намаганнях, каб дасягнуць міру і падкрэсліў важнасць аднаўлення дыялогу і неабходнасць усім зацікаўленым бакам рэалізоўваць Мінскія пагадненні”.

"Яшчэ адной важнай тэмай была патрэбнасць усіх бакоў у вырашэнні сур'ёзнай гуманітарнай сітуацыі і дазваленні больш шырокага доступу гуманітарным работнікам да жыхароў у рэгіёне".

Актуальнасць міру

У заяве Ватыкана таксама паведамлялася, што бакі абмеркавалі канфлікты на Блізкім Усходзе, у тым ліку ў Сірыі і Іраку.

Айцец Ламбардзі сказаў, што "сустрэча пацвердзіла тую думку, якой я ўжо падзяліўся: актуальнасць у імкненні да міру з канкрэтнай зацікаўленасцю міжнароднай супольнасці, у той час, калі забяспечваюцца неабходныя ўмовы для жыцця ўсіх слаёў грамадства, у тым ліку рэлігійных меншасцяў і, у прыватнасці, хрысціян".

Па выніках сустрэчы адбыўся абмен падарункамі. Прэзідэнт Пуцін прэзентаваў Папу рэпрадукцыю ў вышыўцы знакамітай царквы Езуса Збаўцы ў Маскве, у той час як Пантыфік падараваў Прэзідэнту медальён мастака Гвіда Вероі з выявай Анёла Міру, які запрашае пабудаваць свет салідарнасці і мір, заснаваны на справядлівасці, а таксама копію Апостальскай адгартацыі “Evangelii Gaudium”.

Ватыкан паведаміў, што ў той жа час, што і сустрэча паміж прэзідэнтам Пуціным і Папам, у Апостальскім палацы адбылася яшчэ адна сустрэча паміж Арцыбіскуп Паўлам Рычардам Галахерам, сакратаром Ватыкана па адносінах з дзяржавамі і Сяргеям Лаўровым, міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі.

"Падчас гэтай сустрэчы, былі разгледжаны такія ж тэмы", - паведаміў Ватыкан, "з акцэнтам на канфлікт ва Украіне і трывожнай сітуацыі на Блізкім Усходзе".

Варта адзначыць, што Папа Францішак ужо прымаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, 25 лістапада 2013 г.

Да сустрэчы з Папам, прэзідэнт Пуцін наведаў выставу “Expo 2015” ў Мілане з нагоды тэматычнага Дня Расіі, які адбыўся там.

Кіраўнік Расійскай дзяржавы таксама сустрэўся з прэм'ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы ў Мілане і Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Серджыа Маттарэла ў Рыме.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"
 
 
Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх