*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Падчас сустрэчы з Патрыярхам Сірыйскай Праваслаўнай Царквы 19 чэрвеня 2015 г., Пантыфік падкрэсліў, што «семя адзінства» будуе Валадарства Пана

"Кроў пакутнікаў ёсць семя адзінства ў Касцёле і інструмент стварэння Валадарства Пана, якое з'яўляецца валадарствам міру і справядлівасці”. Папа Францішак зрабіў гэтую заяву, сустакаючы Патрыярха Сірыйскай Праваслаўнай Царквы, Ігнація Эфрэма II 19 чэрвеня раніцай у Ватыкане.

Пасля таго, як было адзначана, што візіт Патрыярха яшчэ больш умацоўвае сувязі паміж Святым Пасадам і Пасадам Антыёхіі, Святы Айцец выказаў шкадаванне з нагоды пераследу і пакутаў людзей Сірыйскай Праваслаўнай Царквы.

Аргентынскі Пантыфік нагадаў той час, калі мітрапаліт Грыгорый Ібрагім і мітрапаліт Павел Язігі Грэчаскай праваслаўнай царквы былі выкрадзены больш за два гады таму, і тых святароў і многіх людзей розных этнічных груп, якія былі "пазбаўлены свабоды".

Францішак папрасіў Яго Святасць Эфрэма II далучыцца да яго ў малітве за ахвяраў жорсткага гвалту і ўсіх ваенных канфліктаў у свеце. "Будзем прасіць Пана таксама аб міласэрнасці, каб заўсёды быць гатовымі дараваць і быць работнікамі прымірэння і міру", - сказаў Францішак, адзначыўшы, што "гэта тое, што ажыўляе сведчанне пакутнікаў".

У момант цяжкага перасуду і смутку, Папа заклікаў да далейшага ўмацавання дружбы і братэрства паміж Каталіцкім Касцёлам і Сірыйскай Праваслаўнай Царквой.

"Давайце павялічым нашы крокі па агульным шляху, захоўваючы свой пільны погляд на той дзень, калі мы зможам адсвяткаваць нашу прыналежнасць да адзінага Касцёла Панскага прыкладна ля таго ж алтара Ахвярапрынашэння і Праслаўлення", - сказаў ён. "Давайце абменьвацца скарбам нашых традыцый як духоўнымі дарамі, бо тое, што нас аб'ядноўвае, значна больш, чым тое, што нас падзяляе".

Папа Францішак скончыў сваю прамову наступнымі словамі: "Я паспрабую зараз сваімі словамі паўтарыць адну з вашых цудоўных Сірыйскіх малітваў: "Пане, праз заступніцтва Тваёй Маці і ўсіх Святых, асвяці нас і нашых спачылых блізкіх. Няхай жа памяць Панны Марыі будзе благаслаўленнем для нас, няхай яе малітвы нададуць сілы для нашых душ. Апосталы, мучанікі, вучні і святыя маліцеся за нас, каб Пан мог даць нам Сваю міласэрнаць. Амэн".

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх