*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік заклікаў вернікаў да малітвы "такой, каб ўсе маглі атрымаць яе [энцыклікі] пасланне"

Падчас свайго прывітання да вернікаў пасля малітвы “Анёл Панскі” 14 чэрвеня 2015 г., Папа Францішак распавёў пра сваю новую энцыкліку.

Чаканы дакумент па экалогіі, названы "Laudato Si': пра клопат аб нашым супольным домам", будзе апублікаваны ў чацвер, 18 чэрвеня.

Так па-лацінску гучаць словы “Хвала Табе”. Гэтая назва была ўзята з верша святога Францішка Асізскага "Песня пра Сонца" (больш вядомая як “Сонечная песня” ці “Гімн да брата Сонца”), гімна хвалы Пану, напісанага яшчэ ў 1224 годзе.

"Я запрашаю вас суправадзіць гэтую падзею з пільнай увагай да сітуацыі, звязанай з дэградацыяй навакольнага асяроддзя, а таксама з аднаўленнем жыцця, асабліва на сваіх тэрыторыях", - прамовіў Святы Айцец да вернікаў, сабраных на плошчы Святога Пятра.

"Гэтая энцыкліка адрасавана ўсім: давайце маліцца, каб мы усе маглі атрымаць яе паведамленне і расці ў адказнасці за адносіны да агульнага дому, што Пан нам даверыў".

Энцыкліка будзе прадстаўлена на гэтым тыдні журналістам падчас прэс-канферэнцыі кардынала Пітэра Тарксана, прэзідэнта Папскай рады па пытаннях Справядзлівасці і Міру; Мітрапаліта Яна (Зізіўласа) Пергамскага, які прадстаўляе Экуменічы Патрыярхат і Праваслаўную Царкву; і прафесара Яна Шчэльнхубэра, дырэктара-заснавальніка Патсдамскага інстытута даследаванняў ўздзеяння клімату.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх