*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Для Папы Францішка, місіянерская дзейнасць з'яўляецца найбольш важнай мэтай Касцёла, і яго аднаўленне залежыць ад місій. Пантыфік прыйшоў да такіх заўваг падчас прамовы на агульным сходзе Папскіх Місіянерскіх Агранізацый.

"Евангелізацыйная місія мае прыярытэт, паколькі місіянерская дзейнасць як і па-ранейшаму з’яўляецца вялікім выклікам для Касцёла. Я хачу знайсці словы, якія б заахвоцілі да больш шчырага эвангельскага стаўлення", - сказаў Папа Францішак.

Ён таксама адзначыў, што місіянерская дзейнасць павінна аказваць дапамогу і разам з Евангеллем, для таго, каб быць эфектыўнай і надзейнай. Папа заклікаў дэлегатаў супрацьстаяць тэндэнцый да развіцця нелегальных арганізацый і проста распаўсюджваць дапамогу збяднелым людзям. Папа сказаў, што грошы могуць дапамагчы місіі, але яны таксама могуць і сапсаваць яе.

Пантыфікальныя Місіянерскія Арганізацыі аказваюць эканамічную падтрымку місіям у раёнах, дзе няма хрысціянаў. Яны былі створаны, каб дапамагчы прапаведаваць і распаўсюджваць дабрабыт мясцоваму насельніцтву.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх