*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа папярэдзіў аб існаванні "псеўда-прарокаў”, якія нават не практыкуюць тое, што прапаведуюць

"Рабіць, слухаць і казаць – вось тры прыкметы сапраўднага прарока".

Гэты выраз стаў галоўнай тэмай гаміліі Папы Францішка падчас Святой Імшы ў Доме Святой Марты 25 чэрвеня 2015 г. Святы Айцец прывёў у прыклад Евангелле ад Матфея, у якім Езус папярэджвае аб існаванні "псеўда-прарокаў".

"Многія скажуць мне ў той дзень: "Пане, Пане, хіба мы не прарочылі ў імя Тваё? Хіба мы не выганялі дэманаў ў імя Тваё? Хіба мы не рабілі вялікія справы ў імя Тваё?” Тады я абвяшчу ім ўрачыста: “Я ніколі не ведаў вас. Адыдзіце ад мяне, вы чыніце беззаконне", - кажа Езус.

Папа адзначыў, што ёсць тры асноўныя крытэрыі, каб адрозніваць праўдзівых прарокаў ад “псеўда-прарокаў"; ад сапраўдных прапаведнікаў Евангелля і "тых, хто прапаведуе Евангелле, якое не з’яўляецца Евангеллем".

Тры крытэрыі, паводле яго слоў: казаць, рабіць і слухаць. Спасылаючыся на словы Езуса: "не кожны, хто кажа мне: "Пане, Пане!" увойдзе ў Валадарства Нябеснае". Папа зазначыў, што, нягледзячы на іх здольнасць казаць, яны не маюць магчымасці практыкаваць тое, што яны прапаведуюць, і слухаць.

"Калі Езус папярэджвае людзей, каб яны асцерагаліся “псеўда-прарокаў”, ён кажа: "Па пладах іх вы пазнаеце іх", - сказаў Папа. "І адсюль, ад іх паводзін мы разумеем: так шмат слоў яны кажуць, яны робяць цуды, яны чыняць вялікія рэчы, але не маюць адкрытых сэрцаў каб слухаць Слова Пана, яны баяцца цішыні Света Пана, бо з'яўляюцца 'псеўда-хрысціянамі’, ‘псеўда-пастырамі’. Праўда, яны робяць і добрыя рэчы, гэта праўда, але ім не хапае моцы".

Гэтая моц, як ён патлумачыў, "моц любові да Пана, моц Слова Панскага. Без яе яны не могуць рабіць прароцтвы ці будаваць трывалы падмурак, заснаваны на Пане: толькі на сябе".

78-гадовы Пантыфік папрасіў вернікаў памятаць тры крытэрыі як спосаб адрознення паміж сапраўднымі і ілжывымі прарокамі.

"Той, хто ведае як слухаць і праз слуханне, з сілай словы іншага, а не іх уласнай, можа заставацца збалансаваным. Хоць яны могуць быць сціплымі людзьмі, што, здаецца, не вельмі важна, але, як шмат гэтых вялікіх ёсць у Касцёле! Колькі вялікіх біскупаў, колькі вялікіх святароў, колькі вялікіх вернікаў, якія ведаюць як слухаць і праз слуханне яны дзейнічаюць".

Папа адзначыў прыклад Благаслаўлёнай Тэрэзы з Калькуты, якая ведала як слухаць у разгар маўчання".

Завяршаючы сваю гамілію, Папа Францішак заклікаў вернікаў прытрымлівацца прыкладу гэтых "вялікіх", якія засталіся ўпэўненымі ў любові Хрыста.

"Няхай слабасць Езуса, які праз моцу зрабіў сябе слабым, каб зрабіць нас моцнымі, суправаджае нас у гэтай цэлебрацыі і вучыць нас слухаць і дзейнічаць праз слуханне, а не праз нашы словы", - сказаў Папа.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх