*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Францішак казаў пра слабасць, малітву і прабачэнне падчас Святой Імшы ў Доме Святой Марты, 18 чэрвеня 2015 г.

Хрысціянін ведае, што без дапамогі Пана ён не зможа крочыць па жыцці. Так распачаў сваю гамілію Папа Францішак падчас яго штодзённай ранішняй Эўхарыстыі ў Доме Святой Марты.

У гаміліі, у прыватнасці, Францішак адшукаў тры пункты, указваючы на слабасць, малітву і прабачэнне, і зноў заўважыў, што мы ўсе носім з сабою слабасць, альбо "раны першароднага граху".

Мы слабыя, падкрэсліў Аргенцінскі Пантыфік, "бо скочваемся ў грахі; мы не можам рухацца наперад без дапамогі Пана."

Мы не толькі слабыя, бо ўразлівыя да граху, але і таму, што наша вера часта з'яўляецца слабой.

"Ва ўсіх нас ёсць вера, мы ўсе хочам ісці наперад у хрысціянскім жыцці", - сказаў Папа, "але калі мы не ўсведамляем свае слабасці, мы ў канчатковым выніку прайграем".

Улічваючы гэта, Папа заклікаў прысутных узгадаць малітву, якая кажа: "Пане, я ведаю, што з-за маёй слабасці я не магу нічога зрабіць без Тваёй дапамогі".

Звяртаючыся да гэтай малітвы, Папа падкрэсліў, што ўзмоцненая малітва можа быць зусім простай. "Бо мы ведаем, што Ён ёсць дабро, і Ён ведае ўсё пра нас і ведае тое, што нам трэба; мы пачынаем казаць слова: «Айцец», якое з'яўляецца чалавечым словам, вядома, і якое дае нам жыццё", - сказаў Францішак.

Святы Дух, падкрэсліў Папа, дае нам сілу каб пачаць нашу малітву, бо Дух "моліцца ў нас, каб сціпла памаліцца".

З адкрытым сэрцам мы павінны сказаць Богу тое, што нам патрэбна, дадаў Францішак, нагадаўшы усім, што мы знаходзімся ў Яго прысутнасці, і што Ён з'яўляецца "Айцом" і ўсё "ведае".

Па трэцім пункце прабачэння, Папа ўзгадваў, як Езус вучыў Сваіх вучняў маліцца аб прабачэнні, якое мы даруем. "Мы можам толькі добра маліцца і казаць "Айцец" Пану, калі наша сэрца знаходзіцца ў міры з іншымі, з нашымі братамі", - падкрэсліў Папа Францішак.

"Але, Айцец, ён зрабіў гэта для мяне, і гэта ён зрабіў для мяне, і зрабіў тое для мяне...", - сказаў Пантыфік, разважаючы аб тым, як мы маглі б спрабаваць абараняць нашу нерашучасць дараваць.

Для гэтага, Папа Францішак адказаў проста, "Прабач. Прабач, бо Ён даруе табе".

Пасля таго, як мы робім так, растлумачыў Пантыфік, "слабасць якая ў нас ёсць, з Панскай дапамогай у малітве, становіцца крэпасцю, бо прабачэнне – вялікая крэпасць".

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх