*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак на папамабіле праехаў міма некалькіх могілак у Сараева. Яны мелі асаблівы рэзананс, бо былі пабудаваныя для больш чым 11 000 чалавек, якія памерлі падчас 4-гадовай вайны ў краіне.

Пазней, Пантыфік наведаў той жа стадыён, што і Святы Папа Ян Павел II у 2003 годзе. 60 000 чалавек поўнасцю запоўнілі стадыён, а з верталёта нават здавалася, што іх яшчэ больш.

Было таксама і асаблівае месца на стадыёне для тых, хто пацярпеў гора або быў знявечаны падчас вайны. Такім чынам, гэтыя людзі маглі таксама прысутнічаць на Святой Імшы, прысвечанай міру і справядлівасці.

У сваёй гаміліі, Папа Францішак зрабіў непасрэдны заклік да тых, каго абвінавачваюць у войнах.

"У кантэксце глабальных камунікацый, мы адчуваем атмасферу вайны. Некаторыя хочуць, падбухторваць і распальваць гэтую атмасферу. Гэта ў асноўным тыя, хто жадае канфлікту паміж рознымі культурамі і грамадствамі, і тыя, хто спекулюе на войнах з мэтай продажу зброі", - зазначыў Папа Францішак.

У Сараева, Пантыфік папрасіў людзей глыбока задумвацца, перш чым падтрымліваць або весці збройны канфлікт.

"Вайна адзначае дзяцей, жанчын і пажылых людзей у лагерах бежанцаў; гэта азначае гвалтоўнае перасяленне насельніцтва; гэта азначае разбураныя дамы, вуліцы і заводы; гэта азначае, перш за ўсё, незлічоныя разбураныя жыцця. Вы добра ведаеце пра гэта праз сваё выпрабаванне. Не трэба больш вайны!", - сказаў Папа Францішак.

Папа патлумачыў, што не толькі палітыкі адказныя за будаванне справядлівасці і міру. Ён сказаў, што мір пачынаецца з маленькіх жэстаў у паўсядзённым жыцці і праз паказ сілы прабачэння на ўсіх узроўнях.

"Той чалавек, тыя людзі, на якіх я глядзеў як на сваіх ворагаў, маюць на самой справе той жа самы твар, што і я, тое ж самае сэрца, тую ж душу. Мы маем шмат падабенстваў з Нябесным Айцом. А сапраўдная справядлівасць тады ёсць жаданне рабіць іншым тое, што я хацеў бы, каб рабілі са мною і маім народам", - адзначыў Пантыфік.

Трэба адзначыць, што яркай зоркай Святой Імшы на стадыёне стаў хор. Дзясяткі галасоў у суправаджэнні вялікага аркестра выканалі цудоўныя баснійскія і харвацкія песні.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"
Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх