*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа нагадаў, што вылячэнне было Прыярытэтам Езуса, нават у Саббат (Суботу)

Папа Францішак казаў пра «герояў» ў сям'і, а менавіта тых, хто дапамагае іх хворым сваякам і нагадаў вернікам, што цяжкія моманты могуць умацоўваць сувязі паміж членамі сям'і.

Падчас сваёй штотыднёвай прамовы на Агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 10 чэрвеня 2015 г., працягваючы шэраг катэхез на тэму сям'і, Пантыфік засяродзіўся на добра вядомым стане для ўсіх сем'яў: хваробе.

Святы Айцец заўважыў, што шмат разоў у Евангеллі Езус сустракае хворых і лечыць іх.

Жаданне Езуса залечыць пакуты, падкрэсліў Пантыфік, было цэнтральнай часткай яго служэння, яшчэ і ў абход традыцыйных законаў. "Нават па суботах Езус гаіў," – дадаў Францішак. "Для Езуса, вылячэнне і аднаўленне здароўя было першым".

Пераемнік Святога Пятра працягваў казаць, як Езус пасылаў сваіх вучняў рабіць тое ж самае. Вось чаму Езус даў ім магчымасць гаіць, гэта значыць, дакранацца да глыбокіх ранаў, і прыносіць мір.

Святы Айцец прызнаў, што хвароба аднаго чалавека можа быць вельмі цяжкім выпрабаваннем для ўсіх членаў яго сям'і. Як хрысціяне, заклікаў Францішак, "мы пакліканы няспынна маліцца за хворых і паміраючых, і падтрымліваць сем'і, дзе ў гэты момант яны знаходзяцца".

Папа папрасіў прысутных выхоўваць сваіх дзяцей такім чынам, каб яны паказвалі сваю салідарнасць з хворымі, не так, нібы пад наркозам да пакут іншых, але каб быць здольнымі дапамагчы хворым і жыць у поўнай ступені свайго чалавечага вопыту.

Святы Айцец маліўся, каб вернікі заўсёды дзякавалі Пану Богу за Касцёл, які ўсё робіць для падтрымкі сем'яў у часы хваробы.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх