*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Аб любові вернай, любові, якая усё стварае нанова, любові стабільнай і надзейнай, уцэлаўлёнай у Езусе разважаў Папа Францішак падчас св. Імшы на на плошчы Віторыо у Турыне 21 чэрвеня 2015 г. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел больш за 50 тыс. вернікаў.

"Езус увасабляе гэтую любоў, ёсць яе Сведкам. Ён не перастае нас любіць, падтрымліваць і прабачаць, Ён прысутны з намі на нашай дарозе жыцця. З любові стаўся чалавекам, з любові памёр і ўваскрос, любоў Яго ёсць заўсёды з намі: як у добрых хвілінах, так і ў складаных. Яго любоў бязмежна і безмерна", - нагадаў Пантыфік і дадаў, што Езус застаецца верным, нават калі мы зрабілі памылку, і чакае нас, каб нам дараваць. Ён - твар міласэрнага Айца. Вось верная любоў".

Кажучы пра любоў Пана, якая "усё стварае нанова", Папа Францішак указаў на неабходнасць прызнання сваіх абмежаванняў і слабасцяў. "Збаўленне можа ўвайсці у сэрца, калі мы адкрываемся на праўду і прызнаём нашы памылкі і грахі". Таксама Святы Айцец запытаў: "Што ёсць знакам таго, что мы аднавіліся і перамяніліся любоўю Божай? Гэта здольнасць зняць старую і зношаную вопратку траўмаў і варожасці, для таго, каб надзець чыстую туніку мяккасці, дабрыні, служэння іншым, супакою сэрца, што ўласціва дзецям Божым".

"Мы можам спытаць сябе, ці моцныя мы сёння на гэтай скале, якая ёсць любоў Божая. Заўсёды існуе рызыка, што мы можам забыцца пра вялікую любоў, якую аказаў нам Пан. Нам, хрысціянам, таксама пагражае паралізаваць сябе апасеннямі пра будучыню і пошукі бяспекі ў часовых рэчах, або у структуры закрытага грамадства, якое імкнецца больш выключаць, чым ўключаць", - казаў Святы Айцец.

І на заканчэнне дадаў: "Няхай Дух Святы дапаможа нам заўсёды памятаць аб гэтай "скалістай" любові, якая робіць нас стабільнымі і моцнымі ў малых і вялікіх цярпеннях, робіць нас здольнымі, каб не замыкацца перад цяжкасцямі, каб глядзець на жыццё з мужнасцю, а ў будучыню - з надзеяй".

Ганна Старавойтава, паводле паведамлення "Serwis Papieski", (PRF)


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх