*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа разважаў пра пакуты, якія пераносяць сем'і пасля смерці родных, падчас Агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра 17 чэрвеня 2015 г.

Перад тварам смерці любімага чалавека, "шматлікія сем'і паказваюць, што смерць не ёсць апошняе слова".

Так казаў Папа Францішак падчас яго штотыднёвага звароту на Агульнай аўдыенцыі сабраным на плошчы Святога Пятра. Святы Айцец працягнуў сваю серыю катэхез на тэму сям'і, разважаючы пра пакуты, якія выпадаюць на долю сем'яў, якія страцілі блізкага чалавека.

"Смерць – гэта вопыт, які ўплывае на ўсе сем'і, без выключэння", - сказаў ён. "Гэта частка жыцця; і ўсё ж, калі гэта тычыцца сямейных прыхільнасцяў, смерць ніколі не зможа разглядацца як нешта натуральнае".

Што тычыцца смерці дзіцяці, працягнуў Папа, звяртаючыся да бацькоў, вопыт можа быць "нямым" і, здаецца, "супярэчыць элементарнай прыродзе зносін, якія надаюць сэнс самой сям'і".

Папа-езуіт нагадаў бацькам, як ён сустракаўся з імі падчас Святой Імшы ў Доме Святой Марты, як яны паказвалі яму фатаграфіі сваіх сыноў і дачок, якія адышлі ў Дом Нябеснага Айца.

"Іх погляд поўны болю, і смерць закранула іх. А калі гэта дзіця, тады закранае ўсё больш глыбока. Уся сям'я застаецца, як быццам паралізаваная, нямая”.

Пантыфік таксама сказаў, што дзеці маюць такую ж рэакцыю на страту аднаго з бацькоў. Пустата ад страты адчуваецца ў дзіцяці так пакутліва, бо яно не мае дастатковага вопыту для "надавання назве" таму, што адбылося.

Часам, аднак, смерць можа мець тое, што Папа назваў «памагатым». Гэтыя памагатыя, якія ўключаюць у сябе нянавісць, зайздрасць, гонар, сквапнасць і могуць ператварыць выпрабаванне ў нешта больш балючае і несправядлівае.

"Мы лічым абсурдам "нармальнасць", якая, у пэўныя часы і ў пэўных месцах, падзеях, дадае да жаху смерці выклік нянавісці і абыякавасці да іншых людзей. Няхай Пан вызваліць нас ад прывыкання да гэтага!"

Перараджэнне ў надзеі

Працягваючы сваю катэхезу, Папа Францішак адзначыў, што, нягледзячы на боль, выкліканую "цемрай смерці", сем'і як і па-ранейшаму маюць магчымасць абараняць веру і любоў, якія "аб'ядноўваюць нас з тымі, каго мы любім".

Праз Уваскрэсенне Пана, сказаў Пантыфік, смерць можа быць папярэджана "ад атручвання нашага жыцця, што сапсуе нашы пачуцці, каб прымусіць нас ўпасці ў цёмнай пустаце".

78-гадовы Пантыфік дадаў, што праз веру ў Уваскрасенне; адны могуць суцешыцца тым, што "нашы блізкія не страціліся у цемры небыцця". Дазваляючы сабе быць вытрыманымі ў гэтай веры, вопыт жалобы можа ўмацаваць повязі ў сям'і.

"Каб нарадзіцца і адрадзіцца ў надзеі!", - усклікнуў Францішак. "Гэта надае нам веру". Спасылаючыся на чытанне Евангелля пра ўваскрасенне Езусам сына ўдавы, Папа адзначыў той жэст Хрыста, які ён зрабіў пасля ўваскасення дзіця з мёртвых.

"Евангелле кажа, што «Езус аддаў яго маці». І гэта наша надзея! Усіх тых нашых дарагіх, якія сышлі ў Дом Набеснага Айца – усіх іх – Пан павярне назад да нас і мы сустрэнемся разам з імі”, сказаў Папа.

Завяршаючы сваё разважанне, Папа Францішак сказаў, што ёсць неабходнасць для святароў у Касцёле, якія могуць канкрэтна выказвацца пра значэнне веры ў сем'ях, якія выпрабоўваюць страту любімага чалавека. Папа яшчэ раз нагадаў вернікам пра Хрыста, які аддаў дзіця яго аўдавелай маці.

"Ён будзе рабіць тое ж самае з усімі нашымі блізкімі і з намі, калі мы сустрэнем іх, калі смерць нарэшце пераможа ў нас. Яна заваявана крыжом Езуса. Езус вярне нас усіх зноў да сям'і", - дадаў Папа.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх