*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак прыляцеў у Сараева на тры хвіліны раней, чым планавалася, а 08:57 раніцы.

Гэта яго другое афіцыйнае падарожжа ў эўрапейскую краіну. Мэтай яго візіту з'яўляецца дапамога Босніі і Герцагавіне ў залячэніі ран, якія па-ранейшаму не загоіліся, нават праз 20 гадоў пасля грамадзянскай вайны, падчас якой загінула 250 000 чалавек.

Людзі розных этнічных груп чакалі Папу прама на асфальце: сербы, баснійцы і харваты.

Нават супрацоўнікі аэрапорта парушылі пратакол і спынілі працу, каб прывітаць Папу Францішка.

Пасля, Пантыфік сеў у свой знакаміты Ford Focus і паехаў па вуліцах Сараева, накіроўваючыся ў Прэзідэнцкі Палац.

Тры прадстаўнікі Прэзідэнта, кожны з якіх прадстаўляе розныя этнічныя групы, чакалі Папу.

Потым, Папа Францішак прамовіў свой першы зварот за дзень. У ім быў чутны заклік да дыялогу і прымірэння, які быў добра прыняты прадстаўніком мусульманаў-сербаў.

"Нават сёння поўная роўнасць для грамадзян у любой частцы краіны не была дасягнута. Па гэтай прычыне, мы павінны працаваць разам і з вялікай адданасцю", - заявіў Прэзідэнт Босніі і Герцагавіны Младэн Івані.

Сапраўды, у некаторых раёнах краіны нават сёння адчуваецца падзяленне. Часам, мусульмане-баснійцы і харваты-каталікі выкарыстоўваць асобныя рэчы, трымаюць асобныя гаспадаркі.

"Вельмі важна, што ўсе грамадзяне краіны роўныя і перад законам, і перад яго рэалізацыяй, незалежна ад іх этнічнай, рэлігійнай ці геаграфічнай прыналежнасці. Усё так і павінна быць, каб сапраўды адчуваць сябе ўцягнутымі ў грамадскае жыццё. Карыстаючыся аднымі і тымі ж правам, яны будуць здольныя рабіць сумесны ўклад у агульнае дабро", - адзначыў Папа Францішак.

Розныя грамадзянскія, дыпламатычныя і палітычныя прадстаўнікі пачулі зварот Пантыфіка. Ён адзначыў, што, падчас, іх адказнасць моцна выходзіць за рамкі прыналежнай да іх тэрыторіі.

"Для таго, каб паспяхова супрацьстаяць варварству тых, хто будзе ставраць розніцу паміж нацыянальнасцямі ў любы момант і рабіць падставы для далейшага невымоўнага гвалту, мы павінны прызнаць асноўныя каштоўнасці чалавечых супольнасцяў, каштоўнасцяў, у імя якіх мы можам і павінны супрацоўнічаць, будаваць і весці дыялог, прабачаць і расці; гэта дазволіць розным чалавечым галасам аб'ядноўвацца ў стварэнні мелодыі ўзнёслай высакароднасці і прыгажосці, а не фанатычных крыкаў нянавісці", - заклікаў Папа Францішак.

Перад ад'ездам, Папа выйшаў у двор Палаца разам з трыма прадстаўнікамі Прэзідэнта і выпусцілі белых галубоў. Пантыфік прывітаў усіх прысустных па-баснійску:

"Mir vama. Мір вам".

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх