*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Візіт будзе кароткім, але інтэнсіўным. Народ Босніі і Герцагавіны чакае, што гэтае папскае падарожжа будзе спрыяць міру, справядлівасці і прымірэнню ў краіне.

"Пасля вайны, каталіцкі касцёл страціў амаль палову сваіх вернікаў. Такім чынам, многія прыходы былі разбураныя. Мы лічымся меншасцю і адчуваецца рэальны недахоп роўнасці правоў, і гэта, вядома, вялікая праблема", - адзначыў Вінка Пальжык, Арцыбіскуп Вэрхбосна (Боснія)

Вайна мела месца ў краіне з 1992 па 1995 год, прыпыняючы жыццё прыкладна 100 000 чалавек. Нацяжэнне зносін прывялі да падзеленыя нацыі, перш за ўсё, з-за палітыкі, нацыянальнасці і рэлігіі. Каталікі прадстаўляюць прыкладна 15 адсоткаў ад усяго насельніцтва краіны.

Ян Павел II двойчы наведааў краіну. Першы раз у 1997 годзе і потым зноў у 2003 годзе. Адзін пункт пвдврожжа фактычна прыйшлося адмяніць з-за меркаванняў бяспекі. Ватыкан сцвярджае, што нна гэты раз такіх меркаванняў няма. Папа Францішак сапраўды плануе выкарыстаць папамабіль некалькі разоў, каб пабачыць больш вернікаў.

"Мы не маем якіх-небудзь канкрэтных клопатаў пра бяспеку Папы Францішка. Мыпрацягваем падрыхтоўку, як планавалася раней", - заявіў прэс-сакратар Ватыкана, а. Фэдэрыка Ламбардзі.

Варта сказаць, што каля 40 адсоткаў насельніцтва складаюць мусульмане. Візіт Папы, як чакаецца, праспрыяе міжрэлігійнаму дыялогу. Тым больш, што ў гэтай краіне, у цэлым, ёсць шмат праблем з ростам беднасці і беспрацоўя.


Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх