*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Прэзідэнт Расійскай Фэдэрацыі Уладзімір Пуцін можа наведаць Ватыкан 10 чэрвеня 2015 г. падчас свайго візіту ў Італію і сустрэцца з Папам Францішкам. Як чакаецца, сустрэча мае адбыцца пасля абеду, 10 чэрвеня, у Апостальскім палацы Ватыкана. Пра гэта паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, паведамляе агенцтва Associated Press.

На гэтую заяву адрэагавалі ў Крамлі. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў гэта так: "Магчымасць такой сустрэчы прапрацоўваецца".

Раней стала вядома, што Уладзімір Пуцін прыедзе ў Мілан 10 чэрвеня 2015 г. Ён наведае выставу Expo-2015 у дзень правядзення Дня Расіі. Плануецца, што Пуцін наведае расійскі і італьянскі павільёны. Запрасіў у Італію расійскага лідара прэм'ер-міністр краіны Матэа Рэнцы падчас яго візіту ў Маскву 5 сакавіка.

Варта адзначыць, што ў лістападзе 2013 г. Пуцін ужо сустракаўся з Папам Рымскім у Ватыкане.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх