*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Цёплая сустрэча паміж Папам Францішкам і Вялікім Магістрам Мальтыйскага Ордэна Мэцью Фэсцінгам 25 чэрвеня 2015 г. была сканцэнтравана на сітуацыі з бежанцамі ў краінах Блізкага Усходу і Афрыкі. Яны таксама абмеркавалі праблему з гандлем людзьмі.

Сустрэча адбылася адразу пасля ўрачыстасці ў імя заступніка Ордэна, святога Яна Хрысціцеля, якая адбылася 24 чэрвеня 2015 г. Размова Пантыфіка з Магістрам Ордэна была вельмі сардэчнай.

Але яе тэмы былі дастаткова сур'ёзнымі. Мальтыйскі ордэн распрацоўвае і рэалізуе гуманітарныя ініцыятывы па ўсім свеце, асабліва для тых, хто пацярпеў ад вайны.

Пасля сустрэчы быў зроблены афіцыйны фотаздымак з уладамі Ордэна, а пасля абмену падарункамі яны цёпла рассталіся.

Мальтыйскі ордэн працуе ў больш чым 120 краінах. Яны маюць 13.500 членаў і 80.000 добраахвотнікаў, большасць з якіх з'яўляюцца медыцынскімі работнікамі.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх