*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Ужыванне ў ежу Хлеба Жыцця заклікае нас змяніць наша, падараванае Панам, жыццё

Хрысціяне не толькі могуць сустрэць Хрыста падчас Эўхарыстыі, але і ў сваім паўсядзённым жыцці. Пра гэта казаў Папа Францішак падчас яго штотыднёвага зварота перад малітвай “Анёл Панскі” 7 чэрвеня 2015 г. Звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы Святога Пятра ў гэтую сонечную раніцу, Папа звярнуў сваю ўвагу на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – ці Corpus Christi – якая адзначаецца ў шматлікіх парафіях у гэтую нядзелю.

Спасылаючыся на сённяшняе Эвангелле, Францішак заўважыў, як Святы Марк кажа пра Хрыста, які засноўвае традыцыю Эўхарыстыі падчас сваёй Апошняй Вячэры. У той вечар Езус сказаў, што той, хто ўжывае ў ежу гэты хлеб – будзе жыць вечна і прапанаваў апосталам паспрабаваць Сваё Цела, нагадаў 78-гадовы Пантыфік-езуіт.

"З гэтым жэстам, і з гэтымі словамі, ён надае хлебу функцыю, якая больш не заключана ў простым фізічным харчаванні, але яна робіць Яго цэнтрам абшчыны вернікаў", - сказаў Францішак.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, адзначыў Святы Айцец, не толькі выклікае думкі пра салідарнасць, але "заклікае нас прыняць асабісты выклік, каб мы маглі служыць, любіць і прабачаць".

"Хрыстус, які наталяе нас асвечанымі хлебам і віном, гэта той жа Хрыстус, якога мы сустракаем у сваім паўсядзённым жыцці: ён жыве ў бедным чалавеке, які трымае руку [для сціплага ахвяравання]; Ён жыве у чалавеке, які пакутуе і моліць аб [нашай] дапамоге; Ён знаходзіцца ў браце ці сястры, якія чакаюць нашага прыёму; Ён знаходзіцца ў дзіцяці, якое нават нічога не ведае пра Езуса, пра выратаванне, якое не мае веры; Ён у кожнай чалавечай істоце, нават самай маленькай і самай безабароннай".

"Ён заклікае нас", - сказаў Папа, - "стаць у нашым жыцці пераймальнікамі таго, што мы святкуем у літургіі".

Калі мы бярэм і ужываем хлеб, адзначыў Францішак, "мы звязваемся з жыццём Езуса Хрыстуса, мы ўваходзім у зносіны з Ім, мы імкнемся дасягнуць зносін з асяроддзем, каб ператварыць наша, падараванае Панам, жыццё, асабліва бедных".

"Сённяшняя ўрачыстасць нагадвае нам пра пасланне салідарнасці і заклікае нас прыняць асабісты выклік, каб мы маглі служыць, любіць і прабачаць".

Не толькі Эўхарыстыя ёсць крыніца любові да жыцця Касцёла, адзначыў Папа, але і з’яўляецца "школай міласэрнасці і салідарнасці. Тыя, хто ўжываюць Хлеб Хрыста не могуць заставацца абыякавым перад тымі, хто не мае хлеба надзённага. І сёння, мы ведаем, гэта з’яўляецца праблемай, якая з кожным днём парастае".

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, звярнуў увагу Святы Айцец у сваёй малітве, павінна натхняць нас, каб садзейнічаць больш ўтульнаму і спрыяльнаму грамадству, такім чынам, мы можам лепш назіраць за бясконцай любоўю Бога.

*** ЧЫТАННЕ МАРЫЙНАЙ МАЛІТВЫ "АНЁЛ ПАНСКІ" ***

Пасля чытання штотыднёвай малітвы “Анёл Панскі”, Папа нагадаў пра свой Апостальскі візіт у Сараева, сталіцу Босніі і Герцагавіны 6 чэрвеня 2015 г., заявіўшы, што ён прыехаў туды "як паломнік міру і надзеі”.

На працягу стагоддзяў, Сараева было месцам суіснавання розных народаў і рэлігій, за што атрымаў назву "Ерузалема Захаду", адзначыў Папа, але "ў нядаўнім мінулым, ён стаў сімвалам разбурэнняў вайны".

Прычынай яго візіту, назваў Францішак, было "стымуляванне да шляху мірнага суіснавання розных народаў; напружаныя крокі, складаныя, але магчымыя! І яны [народ Босніі] робяць гэта добра".

"Я зноў выказваю падзяку ўладам і ўсім грамадзянам за іх цёплы прыём. Я дзякую дарагой каталіцкай супольнасці, да якой я хацеў прынесці любоў Паўсюднага Касцёла і, у прыватнасці, я дзякую таксама ўсім праваслаўным вернікам, мусульманам, габрэям і прадстаўнікам іншых рэлігійных меншасцяў. Я цаню іх прыхільнасць да супрацоўніцтва і салідарнасці паміж супольнасцямі, якія належаць да розных рэлігій, заклікаючы ўсіх і надалей працягваць працу духоўнай і маральнай перабудовы грамадства. Яны працуюць разам, як сапраўдныя браты. Няхай усемагутны Пан благаславіць Сараева і ўсю Боснію і Герцагавіну".

Пантыфік таксама адзначыў, што ў гэтую пятніцу адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з дзіцячым рабствам.

"Многія дзеці ў свеце не маюць свабоды, каб гуляць, хадзіць у школу, і ў канчатковым выніку выкарыстоўваюцца ў якасці таннай працоўнай сілы. Я спадзяюся, што прыхільнасць і пастаянны напамін міжнароднай супольнасці будзе садзейнічаць актыўнаму прызнанню правоў дзяцей".

Святы Айцец, на заканчэнне прамовы, пажадаў усім, хто сабраўся на плошчы Святога Пятра, шчаслівай нядзелі, добрага абеду, і папрасіў іх маліцца за яго.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак" 



Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх