*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак прывёў у прыклад прыпавесці Езуса Хрыста перад нядзельнай малітвай “Анёл Панскі”

"Як сціплае насенне расце ў зямлі, гэтак жа і Слова працуе з уладай Пана ў сэрцах тых, хто слухае".

Так казаў Папа Францішак вернікам, сабраным на плошчы святога Пятра, падчас яго нядзельнага паслання перад малітвай “Анёл Панскі” 14 чэрвеня 2015 г. Святы Айцец прывёў у прыклад сённяшняе Евангелле Святога Марка, якое нагадвае дзве прыпавесці Езуса пра прарастанне насення і зерне гарчыцы.

У першай прыпавесці Езус кажа, што насенне расце і што "па яе ўласнаму жаданню зямля прыносіць садавіну, першую зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе".

Папа патлумачыў, што насенне – сімвалічны вобраз прадстаўлення плёна Панскага Слова.

"Як сціплае насенне расце ў зямлі, гэтак жа і Слова працуе з уладай Пана ў сэрцах тых, хто слухае", - сказаў Папа. "Пан даверыў Сваё Слова нашай зямлі, яно ёсць у кожным з нас з нашай канкрэтнай чалавечнасцю. Мы можам быць упэўнены, таму што Слова Пана – слова стварэння, наканаванае стаць “поўным зернем у коласе".

Папа сказаў, што калі-небудзь атрыманае, Слова Пана прарастае і спее на шляху, які, на жаль, нікому невядомы. Аднак, адзначыў ён, гэта азначае, што гэта ёсць Пан, які прымушае Яго Валадарству расці. Папа яшчэ раз заклікаў вернікаў насіць з сабою Біблію ў кішэні. Чытанне яе, Пантыфік дкрэсліў, "гэта сіла, якая прымушае жыццё Валадарства Пана прарастаць у нас".

Найменшае з усіх зерняў

Працягваючы сваю прамову, Папа Францішак казаў пра другую прыпавесць сённяшняга Евангелля, у якой Езус параўноўвае Валадарства Пана з гарчычным зернем.

У той час як найменшае з зерняў, кажа Езус, "аднойчы было пасеяна, зараз узыходзіць і становіцца найбуйнейшай з раслін і вылучаецца буйнымі галінамі".

78-гадовы Пантыфік падкрэсліў, што для таго, каб стаць часткай Валадарства Пана, трэба быць бедным сэрцам, аддаючы перавагу жыццю ў прастаце і пакоры.

"Калі мы жывем так, сіла Хрыста ўрываецца праз нас і ператварае тое, што было маленькім і сціплым ў рэальнасць, нібы дрожджы, яія ствараюць з ўсёй гэтай масы свет і гісторыю", - сказаў Папа.

"Важны вынік зыходзіць з гэтых двух прыпавесцей: Валадарства Пана патрабуе нашага супрацоўніцтва, але яно, перш за ўсё, ёсць ініцыятыва і падарунак Пана. Наша слабая праца, здавалася б, нікчэмна на фронце сусветных праблем, але калі не забыць дадаць тое, што Пан не баіцца цяжкасцяў. Перамога Пана з'яўляецца бяспечнай: Яго любоў прарасце і будзе расці з кожным зернем сучаснага дабра ў зямлі".

Папа Францішак скончыў сваю прамову заклікам да вернікаў пераймаць жэст Панны Марыі, якая атрымала зерне Слова Пана, а таксама маліцца, каб Яна "падтрымала нас у гэтай надзеі".

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"
Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх