*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
"Трымайцеся далей ад карупцыі і злачыннасці. Гэта магчыма: эканоміка, заснаваная на справядлівасці", - Святы Айцец звярнуўся да італьянскіх бізнесменаў падчас сустрэчы ў Ватыкане ў суботу.

Падчас аўдыенцыі для італьянскага Ордэна Працы Папа Францішак казаў пра драму беспрацоўных маладых людзей, якія адчуваюць сябе непатрэбнымі. Беспрацоўе маладога пакалення ён назваў "рэальным сацыяльным бічом" і зазначыў, што праца павінна адпавядаць чаканням маладых людзей, якія гатовы і жадаюць быць уцягнутымі ў працу і развівацца.

"Сумеснае дабро дасягаецца не проста павелічэннем прыбытку", - дадаў Святы Айцец. Пантыфік выказаў пажаданне, каб "справядлівасць ажыццяўлялася ў поўным сэнсе гэтага слова". Таксама, адзначыў Папа Францішак, эканоміка будзе спрыяць сапраўднаму развіццю, калі яна будзе "сыходзіць каранямі ў справядлівасць і павагу да закона" і "не будзе штурхаць на абочыну людзей і народы, якія аддаляюцца ад карупцыі і злачыннасці, не забываючы аб захаванні навакольнага асяроддзя".

Ганна Старавойтава, паводле паведамлення "Serwis Papieski", (PRF)

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх