*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Падчас Святой Імшы ў Доме Святой Марты Папа нагадаў прысутным як Езус дакрануўся і вылечваў пракажоных

Папа Францішак сказаў, што хрысціянам трэба падыходзіць і дацягнацца да тых, каго грамадства імкнецца выключыць, як гэта рабіў Езус з маргіналізаванымі свайго часу. Падчас сваёй штодзённай ранішняй Імшы ў Доме Святой Марты 26 чэрвеня 2015 г. Папа падкрэсліў гэты момант, адзначыўшы яго як тое, што робіць Касцёл праўдзівай "супольнасцю".

Францішак узгадаў, як першым зрабіў сябе брудным сам Езус – без ухіленняў – падышоў да выключаных з свайго часу. Езус рабіў свае рукі бруднымі, дакранаючыся і ацаляючы пракажоных, падкрэсліў Францішак, нас навучылі, што мы павінны мець гэтую блізкасць у Касцёле.

Пантыфік прывёў у прыклад сённяшняе Евангелле, у якім пракажоны становіцца перад Панам і кажа: "Пане, калі вы захочаце, вы можаце зрабіць мяне чыстым", і Ісус дакранаецца і ацаляе яго. Францішак заўважыў, як цуд назіралі законныя лекары, якія лічылі пракажонага "нячыстым". Праказай, ён патлумачыў, было пажыццёвае зняволенне і вылячэнне пракажонага лічылася складаным, як паўстанне кагосьці з мёртвых.

"Як шмат людзей глядзяць здалёк і не разумеюць, не клапоцяцца", - сказаў Францішак. Некаторыя з іх, працягнуў ён, глядзяць з марным сэрцам, гатовыя даваць Езусу іспыты, каб крытыкаваць і асуджаць яго. Іншыя, адзначыў ён, глядзяць здалёк, бо ім не хапае смеласці. Езус робіць гэта і завяртаецца да маргіналізаванага, увасабляючы хрысціянскую блізкасць.

"Так шмат разоў я думаў, як гэта - я б не сказаў немагчыма - але вельмі цяжка рабіць дабро, не робячы вашыя рукі бруднымі", - сказаў Францішак. "І Езус робіць іх бруднымі".

Езус ніколі нікога не маргіналізуе, а ўключае ў Сваё жыццё выключанага і дэманструе фундаментальнае значэнне слова «блізкасць». Без блізкасці, падкрэсліў Папа, ніхто не можа ўсталяваць мір ці рабіць дабро.

"Гэта таямніца Езуса, [які] прымае на сябе наш бруд, нашы прымешкі", - сказаў Францішак, узгадваючы, як Павел апісаў Езуса, які спустошыў Сябе за нас.

"Блізкасць", сказаў Папа, заклікае да выпрабавання сумлення ў  "Касцёле, парафіі, абшчыне, кансэкраваных асобах, біскупах, святарах, кожным".

Завяршаючы сваю гамілію, Папа Францішак заклікаў вернікаў спытаць сябе: "Ці ёсць у мяне дух, сіла і мужнасць, каб дакрануцца да маргіналізаваных?"


(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх