*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
На заканчэнне Агульнай аўдыенцыі 3 чэрвеня 2015 г., Папа выказаў сваю блізкасць да кітайскага народа, у выніку перакульвання парома на рацэ Янцзы на пачатку гэтага тыдня.

Падчас сваёй штотыднёвай Агульнай аўдыенцыі, скіроўваючы свае прывітанне англамоўным пілігрымам, Святы Айцец сказаў: "У прыватнасці, я хацеў бы выказаць сваю блізкасць да кітайскага народу ў гэтыя цяжкія хвіліны пасля катастрофы парома на рацэ Янцзы".

У ноч на панядзелак, круізнае судна "Усходняя Зорка" з 456 турыстамі на борце перавярнулася ў штармавое надвор'е амаль на сярэдзіне ракі Янцзы, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая. На сённяшні дзень, больш за 19 чалавек загінула, і толькі 14 былі выратаваны. Прыкладна ў той жа час на кітайскую правінцыю абрушыўся тарнада, заявіў кітайскі чыноўнік. Усё менш шанцаў застаецца адшукаць жывых людзей у вадзе ракі Янцзы.

"Я малюся за ахвяраў і іх сем'і, а таксама за ўсіх, хто ўдзельнічае ў правядзенні выратавальных работ", - сказаў Папа Францішак. "Для ўсіх вас і вашых блізкіх я прашу шчодрага благаслаўлення міру і радасці ад Пана Езуса Хрыста. Няхай усіх вас благаславіць міласэрдны Пан!”

Рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак" 

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх