*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У тэлеграме на імя Патрыярхальнага Сінода Патрыярхату Кілікіі армян у Бейруце (Ліван), Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю іх Патрыярха Нерсэса Бедраса XIX.

Патрыярх Бедрас XIX памёр 25 чэрвеня 2015 г. ва ўзросце 75 гадоў ад раптоўнага сардэчнага прыступу. Нарадзіўся ён ў Егіпце, у 1999 годзе быў абраны на пасад Каталікоса-Патрыярха Патрыярхату Кілікіі армян.

У сваёй тэлеграме, Святы Айцец узгадаў нядаўняе цеснае супрацоўніцтва з егіпецкім пралатам, у прыватнасці, у сувязі з абвяшчэннем Святога Грыгорыя Нарэкаці доктарам Касцёла.

Пантыфік узгадаў яго як "адданага пастыра, які прысвяціў сябе нястомнай службе рэлігійнай супольнасці, за якую ён нёс адказнасць". Папа таксама прыгадаў яго дбайнае служэнне ў якасці біскупа, спачатку ў Александрыі, а потым і ў якасці Кілікійскага Патрыярха армян.

"Я далучаюся да малітвы з усімі тымі, хто спачувае ў сувязі з раптоўным яго адыходам і перадаю маё Апостальскае благаслаўленне ў прыватнасці да біскупаў Патрыярхата Кілікіі армян, сям'і памерлага і ўсіх тых, хто будзе прысутнічаць на пахаванні”, - заключыў Папа Францішак.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх