*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Субстытут у Дзяржсакратарыяце Ватыкана быў дастаўлены ў аддзяленне неадкладнай дапамогі Турына падчас Святой Імшы ў рамках Папскага візіту
Папа Францішак зрабіў незапланаваны прыпынак падчас свайго двухдзённага пастырскага візіту ў паўночны італьянскі горад Турын.

Арцыбіскуп Джавані Анджэла Бечу, субстытут па агульных справах Дзяржсакратарыята Апостальскай Сталіцы быў дастаўлены ў шпіталь раніцай, 21 чэрвеня 2015 г., з-за прычыны малаважнага захворвання. Увечары, прыкладна а 20:00, Святы Айцец зрабіў незапланаваны прыпынак у прыватным шпіталі Molinette, дзе знаходзіўся афіцыйны прадстаўнік Ватыкана.

Падчас ранішняй Святой Імшы на плошчы Віторыо, біскуп дрэнна сабе адчуваў і быў дастаўлены на машыне хуткай дапамогі ў аддзяленне неадкладнай дапамогі.

Лекары сказалі Папу: "Няма пра што турбавацца".

Правёўшы ноч у рэанімацыі ў якасці меры засцярогі, святара ўжо выпусцілі раніцай 22 чэрвеня. Ён вярнуўся ў Рым ў другой палове дня, разам з Пантыфікам, які скончыў свой візіт.

Персанал шпіталя не мог паверыць у імправізаваны візіт Папы. Святы Айцец зайшоў у шпіталь праз звычайны ўваход для наведвальнікаў.

"Раптам, мы ўбачылі ў акне Папу", - сказаў Франчэска Энрыквэнс, адзін з дырэктараў шпіталя. "Ён пайшоў да рэсэпшэна, як звычайны пацыент, жадаючы даведаццца пра стан здароўя свайго сябра. Мы стаялі са скамянелымі тварамі".

Папа "прыйшоў у той час, калі ў нас былў брыфінг наконт стана здароўя Арцыбіскупа Анджэла Бечу", - працягнуў ён. Энрыквэнс працягваў казаць, як Францішак сустрэўся з супрацоўнікамі аддзела, па адным вітаючы лекараў і медсясцёр. Затым Пантыфік увайшоў у пакой Арцыбіскупа, спыніўся на некалькіх хвілін, перш чым вярнуцца у Арцыбіскупства Турына.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх