*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
"Шлях нашага адкуплення ёсць шлях шматлікіх няўдач. Нават і тая апошняя, параза крыжа, з'яўляецца адным з грахоў. Але менавіта там перамагае любоў".

Менавіта да такой высновы прыйшоў Святы Айцец Францішак падчас ранішняй Святой Імшы ў Доме Святой Марты 1 чэрвеня 2015 г.

Святы Айцец прывёў прыклад з сённяшняга Евангелля ад Святога Марка, у якім Езус кажа прыпавесць пра сына ўладальніка вінаградніка, які быў забіты арандатарамі пры спробе здабыць садавіну з вінаградніка.

"Хіба вы не чыталі гэтых радкоў: «Камень, які будаўнікі адкінулі, стаў краевугольным; гэта было зроблена Панам, таму здаецца дзіўным ў нашых вачах?", - кажа Езус.

Пантыфік зазначыў, што гэта гісторыя здаецца наяўдачай, сапраўднай гісторыяй стасункаў паміж Панам і Яго народам. Спасылаючыся на прыпавесці Езуса, Святы Айцец дадаў, што менавіта ў смерці кожны можна ўбачыць жыццё.

"Прарокі – людзі Пана, якія прамаўлялі народу, не былі ім пачутыя і якія засталіся адкінутымі, будуць яго Славай", - сказаў Папа. "Сын Яго, апошні з пасланых, сам быў адкінуты, асджаны, не пачуты і забіты, і які стаў краевугольным каменем. Гэтая гісторыя, якая пачалася з мары пра каханне, і якая, здавалася, стане гісторыяй кахання, на самой справе пераўтварылася ў гісторыю няўдачы, якая сончыцца вялікай любоўю Пана, які ажыццяўляе выратаванне ад таго, што адкінута; ад Яго Сына адкінуліся, Ён ратуе ўсіх нас".

78-гадовы Пантыфік адзначыў, што Біблія ўтрымлівае вялікую колькасць гістарычных падзей, якія паказваюць Любоў Пана, нягледзячы на ​​непаслухмянасць і непакорлівасць Яго людзей.

"Шлях нашага адкуплення ёсць шлях шматлікіх няўдач. Нават і тая апошняя, параза крыжа, з'яўляецца адным з грахоў. Але менавіта там перамагае любоў. І гэтая гісторыя, якая пачынаецца з мары пра каханне і працягваецца гісторыяй няўдачы, скончылася перамогай любові: крыжом Езуса".

Папа Францішак заклікаў вернікаў не забываць гэты цяжкі шлях, пакінуўшы гэтую гісторыю ў сваім сумленні.

"Калі кожны з нас адчуе выпрабаванне сумлення, тады мы ўбачым, колькі разоў прарокі былі адпрэчаны. Колькі разоў мы сказалі Езусу: «Ідзі адсюль», колькі разоў мы хацелі захаваць сябе і сваё жыццё, колькі разоў мы думалі, што мы былі толькі адзіныя".

Завяршаючы сваю гамілію, Папа Францішак заклікаў прысутных памятаць гэтую гісторыю любові. Памяць, ён сказаў, "з таго насення любові, якое Пан ўклаў у нас і яно прарасло, каб мы маглі зрабіць тое ж самае, што зрабіў Езус у нашае імя: Ён прынізіў Сябе."

Беларускамоўная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх