*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
У нядзелю, 21 чэрвеня 2015 г., распачнецца двухдзённы візіт Папы Францішка ў паўночнаітальянскі горад Турын. Менавіта ў гэтым горадзе распачаў сваю вялікую душпастырскую працу сярод моладзі святы Ян Боска, 200-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца 16 жніўня, і з гэтым юбілеем звязана высталўленне для людскога шанавання Турынскай плашчаніцы – тканіны, якой, згодна з паданнем, было абгорнута цела Езуса. Турын з’яўляецца сталіцай рэгіёну Пьемонт, які можна назваць малой Бацькаўшчынай Папы Францішка, менавіта адсюль паходзяць родныя дзядуля і тата Пантыфіка, якія ў 1929 годзе эмегрыравалі ў Аргенціну. Гэты край таксама вядомы багатымі пладамі святасці.

Гэтыя абставіны паўплывалі на вельмі насычаную праграму візіту Святога Айца ў Турын, які прыбудзе ў гэты горад ужо а 8 гадзіне раніцы. Адразу з аэрапорта ён накіруецца на Каралеўскую плошчу, дзе адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі працоўнай інтэлігенцыі края. Пасля яе завяршэння Папа наведае Катэдральны касцёл, каб памоліцца ля плашчаніцы, адкуль ён пасля паедзе да плошчы Віторыа, дзе ўзначаліць Эўхарыстыю.

У Арцыбіскупскай рэзідэнцыі Святы Айцец паабедае разам з некалькімі непаўналетнімі зняволенымі, мігрантамі, бяздомнымі і цыганскай сям'ёй. Наступным месцам наведвання стане Марыйны санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы, адна з найважнейшых святынь горада, адкуль Папа паедзе да базыліцы Маці Божай Дапаможніцы Хрысціян, дзе знаходзяцца мошчы святога Яна Боска і якая з'яўляецца духоўным цэнтрам яго паслядоўнікаў - Салезіянскай манаскай сям'і. На плошчы перад касцёлам адбудзецца сустрэча з салезіянскай моладдзю і аніматарамі.

Ужо а 16 гадзіны запланавана наведванне Малога Дома Божага Провіду - арганізацыі, заснаванай святым Джузэпэ Каталенга, у якой займаюцца апекунствам хворых і людзей з асаблівымі патрэбамі. Менавіта ім будзе прысвечана чарговая сустрэча ў праграме візіту Папы, пасля якой ён зноў вернецца на плошчу Віторыа, дзе яго будзе чакаць моладзь і падлеткі. Адказаўшы на некалькі іх пытанняў, Папа ад'едзе да Арцыбіскупскай рэзідэнцыі на вячэру і начны адпачынак.


Українська секція Радіо Ватикан

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх