*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак пачаў свой тыдзень урачыстай Святой Імшой і цырымоніяй ўручэння паліяў новапрызначаным Арцыбіскупам Мітрапалітам. Яна распачалася а 10:30 у базіліцы Святога Пятра. Наша рэдакцыя праводзіла прамую трансляцыю ў суполцы сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”.
У мінулым годзе, Папа вырашыў, што цырымонія ўручэння паліяў больш не будзе праходзіць у Ватыкане, каб Арцыбіскупы маглі быць бліжэй да сваіх вернікаў. Тым не менш, ён як і па-ранейшаму благаславіў паліі ў Апостальскай Сталіцы.

На працягу месяца ліпеня, Папа не будзе праводзіць аніводных Агульных аўдыенцый. З-за гэтага, наша рэдакцыя можа змяніць графік публікацый на сайце і ў суполцы. Сачыце за абнаўленнямі.

У пятніцу, 3 ліпеня, Папа сустрэнецца на плошчы Святога Пятра з рухам “Абнаўленне ў Святым Духу”. Як чакаецца, знакаміты італьянскі спявак Андрэа Бачэллі выканае свае лепшыя песні на гэтым мерапрыемстве.

Замест традыцыйнай штотыднёвай нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”, а 10:00 Папа адправіцца ў сваё Апостальскае падарожжа ў тры краіны Лацынскай Амерыкі: Эквадор, Балівію і Парагвай. Наша інфармацыйная рэдакцыя арганізуе шэраг прамых трансляцый. Візітацыя будзе цягнуцца з 5 па 13 ліпеня 2015 г., не прапусціце.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх