*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Візіт Папы Рымскага ў італьянскі горад Турыне будзе насычаны яркімі пазеямі. Пачнеца ён а 8.30 раніцы (па рымскім часе) 21 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак спачатку сустрэнецца з супрацоўнікамі гарадскога Piazzetta Reale (Каралеўскага палаца).
Пасля гэтай сустрэчы Пантыфік наведае Катэдральны Касцёл Турына, дзе ён будзе маліцца ля Плашчаніцы, якая зараз прадстаўлена ў экспазіцыі катэдры.

Потым, а 10.45 Папа Францішак цэлебруе Святую Імшу на плошчы Віторыо. Па яе заканчэнні, Пантыфік прачытае нядзельную марыйную малітву “Анёл Панскі”.

Папа таксама наведае рэзідэнцыю Арцыбіскупа Турына Чэзарэ Назілья, дзе Пантыфік паабедае разам з непаўналетнімі зняволенымі. Там жа запланавана і сустрэча з імігрантамі і бяздомнымі.

Прыкладна а 14:30 Пантыфік наведае Санктуарый Consolata, дзе ён будзе маліцца ў поўнай адзіноце. Амаль праз 30 хвілін, Папа сустрэнецца з салезіянамі і дочкамі Маці Божай Дапамогі хрысціянаў, каб адзначыць 200-годдзе з дня нараджэння святога Яна Боско.

Пасля гэтай сустрэчы, Папа ўдзеліць аўдыенцыю хворым і інвалідам.

А 18:00 Пантыфік сустрэнецца з мясцовай моладдзю. Так скончыцца яго першы дзень Апостальскага візіту.

На 22 чэрвеня, панядзелак, запланавана наведванне парафіі Valdese.

Затым Папа сустрэнецца з некаторымі са сваіх далёкіх сваякоў італьянскага паходжання. Ён плануе адсвяткаваць Імшу разам з імі, а потым і паабедаць.

Перад вяртаннем у Рым, Папа сустрэнецца з Камітэтам Турынскай Плашчаніцы і арганізатарамі Апостальскага візіту, каб падзякаваць за падтрымку.

Варта адзначыць, што за ўсімі гэтымі падзеямі вы зможаце сачыць разам з нашай афіцыйнай суполай у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх