*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Гэты тыдзень для Папы пачаўся ў Турыне, дзе ён яшчэ ў нядзелю, 21 чэрвеня, памаліўся ла знакамітай Турынскай плашчаніцы.

У панядзелак, 22 чэрвеня Папа застанецца ў Турыне. Ён плануе наведаць касцёл вальдэнсаў і сустрэцца з членамі гэтай абшчыны. Ён будзе першым Папам, які наведвае такі Касцёл. Плануецца таксама яго прамова ля ўвахода ў касцёл.

Пазней у той жа дзень, Папа паабедае з членамі сваёй сям'і, якія жывуць у гэтым раёне. Пантыфік вярнецца ў Рым у другой палове дня.

Тыдзень Папы будзе адносна спакойны, да серады 24 чэрвеня. У гэты дзень ён правядзе сваю штотыднёвую Агульную аўдыенцыю на плошчы Святога Пятра. Тысячы пілігрымаў будуць прысутнічаць на ёй.

У суботу, галасаванне будзе мець месца ў Ватыкане. Кардыналы будуць разглядаць некалькі пытанняў па кананізацыях, рыхтуючыся гэтык самым да Звычайнага Кансысторыя ў Ватыкане. Сярод магчымых кананізаваных – бацькі святой Тэрэзы з Лізье.

Па традыцыі, Папа прачытае малітву “Анёл Панскі” з акна Апостальскага палаца апоўдні 28-га чэрвеня.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх