*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Уплывовая Рада кардыналаў, якая кансультуе Папу Францыска падчас рэформы Рымскай курыі, правядзе сваё 10-е пасяджэнне ў панядзелак, 8 чэрвеня. Папа Францішак абмяркуе ход рэформаў разам з ёй.

Папа будзе працягваць працу з радай, якая таксама вядома як К9, да серады, 10 чэрвеня. У той жа дзень Папа таксама ўзначаліць сваю штотыднёвую Агульную аўдыенцыю на плошчы Святога Пятра. Тысячы пілігрымаў, як чакаецца, будуць прысутнічаць на ёй.

Біскупы з Пуэрта-Рыка прыбудуць у Рым з іх візітам "ad limina”, які будзе цягнуцца тыдзень. Іерархі сустрэнуцца з прадстаўнікамі Рымскай курыі і Папам Францішкам.

У пятніцу, Папа прыме ўдзел у міжнародных рэкалекцыях для святароў. Яны будуць арганізаваны Каталіцкім Братэрствам і Каталіцкім Харызматычным Абнаўленнем. Папа правядзе адну з медытацый, а потым і Святую Імшу.

Рэкалекцыі адбудуцца ў Рыме ў Латэранскай Базыліцы, з 10 па 14 чэрвеня. Больш за 800 чалавек прымуць у іх удзел.

У нядзелю, 14 чэрвеня, Папа Францішак па традыцыі прачытае малітву “Анёл Панскі” з акна Апостальскага палаца а 13:00 (па Мінскім часе).

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх