*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Па вяртанні з Сараева ў Рым Папа Францішак распавёў журналістам пра канчатковае рашэнне па загадкавых з’явах у Меджугор’і (Заўвага рэдакцыі: Бачанне прывідаў ў Меджугор’і, горадзе на паўднёва-заходняй мяжы Босніі і Герцагавіны, ужо даўно з’яўляецца спрэчным момантам. У 2013 годзе ватыканская кангрэгацыя не дазволіла амерыканскім каталікам, якія “паверылі” дадзеным з'явам, прымаць удзел у мерапрыемствах Апостальскай сталіцы), пра "рак" спажывальніцтва, які будзе раскрыты ў якасці тэмы да новай папскай энцыклікі па экалогіі.

Прапануем вашай увазе поўны пераклад прэс-канферэнцыі Папы Францішка нашай рэдакцыяй на беларускую мову:

Айцец Фэдэрыка Ламбардзі: Святы Айцец, мы бачылі вас даволі "scatenato" (па-італьянску "нястрыманым") з маладымі людзьмі, і таму падумалі, што і мы маглі б задаць вам некалькі пытанняў самі.

Папа Францішак: Што ў вашых словах аначае "scatenato"?

Айцец Фэдэрыка Ламбардзі: Гэта азначае “поўны энергіі”, бо дакладна усе маладыя людзі былі вельмі шчаслівыя. Мы абралі трох карэспандэнтаў і тры пытанні, карыстаючыся жараб’ёўкай. Калі вы захочаце, мы можам спытаць і больш. Перадаю слова прадстаўніку харвацкай дыяспары, Сільве Тамашэвіч, яна і будзе першай.

Сільва Тамашэвіч: Добры вечар, Святы Айцец. Многія харваты прыехалі ў Боснію і Герцагавіну каб спытаць, калі Ваша Святасць прыйдзе ў Харватыю. Але, нягледзячы на тое, што мы толькі дыяспара, мы таксама маем вялікую цікавасць па вырашэнні пытання Меджугор’я.

Папа Францішак: Праблема Меджугор’я ... Бенедыкт XVI у свой час стварыў камісію пад старшынствам кардынала Каміла Руіні, у яе склад уваходзілі і іншыя кардыналы, багасловы, спецыялісты па такіх пытаннях. Яны правялі даследаванне і кардынал Руіні падыйшоў да мяне і даў сваю справаздачу, пасля доўгіх гадоў даследвання. Я не ведаю колькі, тры ці чатыры гады, можа больш ці менш. Яны зрабілі добрую працу, добрую працу ... і Кардынал Мюлер паведаміў мне, што ён зробіць "Feria Quatra", амаль адразу (Заўвага рэдакцыі: "Feria Quatra" – гэта пасяджэнне Кангрэгацыі Дактрыны Веры, падчас якога разглядаюцца падобныя пытанні. Адбываецца яно адзін раз у месяц). Наколькі я ведаю, сустрэча павінна была адбыцца ў апошнюю сераду мінулага месяца, але я ў гэтым не ўпэўнены. Але, мы перажываем той момант, калі павінны прыняць рашэнні ... і толькі тады яны будуць абвешчаныя ... але толькі некаторыя кіруючыя прынцыпы будуць прыведзены ў прыклад ці доказ біскупам, якія асобна працуюць па сваіх пытаннях.

У Харватыю… Візіт у Харватыю… Я дакладна не ведаю, калі ён адбудзецца і ці будзе ён. Да рэчы, я добра памятаю тое пытанне, якое журналісты спыталі мяне на шляху ў Албанію: "Вы пачынаеце наведванне Еўропы з краіны, якая не належыць да Еўрапейскай супольнасці". І тады я адказаў: "Гэта знак, каб пачаць здзяйсняць візіты ў Еўропу”, у маленькія балканскія краіны, якія пакутавалі і да тых народаў, яны пакутавалі так шмат... і таму з-за гэтага я аддаю свае перавагі для абрання краіны візіту.

Айцец Фэдэрыка Ламбардзі: Мы надаем магчымасць Ганне К'яра Вале з Фамілья Хрысціяна (Famiglia Cristiana) задаць другое пытанне.

Ганна К'яра Вале: Вы казалі пра тых, хто свядома ўтварае "атмасферу вайны", а потым вы дадалі, што ёсць тыя “магутныя”, якія адкрыта кажуць пра мір, але пад сталом гандлююць зброяй. Вы можаце паглыбіць гэтую думку?

Папа Францішак: Так, заўсёды ёсць крывадушнасць ... Па гэтай прычыне я сказаў, што не дастаткова проста казаць пра мір, мір павінен быць і панаваць. І той, хто толькі гаворыць аб ім і нават не спрабуе пабудаваць яго, знаходзіцца ў супярэчнасці з самім сабою. А той, хто шмат кажа аб міры і у той жа час яшчэ і заахвочвае да вайны, напрыклад, пачаўшы гандль зброі, з'яўляецца крывадушнікам. Вось так.

Айцец Фэдэрыка Ламбардзі: Калі ласка, трэцяе пытанне ад Каці Лопэс з гішпапамоўнай групы.

Каця Лопэс: Святы Айцец, падчас вашай сустрэчы з маладымі людзьмі, вы так адкрыта казалі пра неабхнасці быць уважлівымі, асцярожнымі з тым, што бачыце. Я назаву гэта, карыстаючыся словамі, якія менавіта вы і прамовілі, "творчая фантазія" ... вы можаце спыніцца на гэтай думцы?

Папа Францішак: Мы кажам пра дзве розныя рэчы. Мадальнасць і змест. Калі жыццёвы шлях такі, што баліць душа, якая ў цяперашні час занадта прывязана да камп’ютара, тады гэта чуецца так, нібы у вашай душы адабралі яе асабістую свабоду. Вы самі сябе робіце рабом камп’ютара. Гэта даволі цікава. Так, шмат сем'яў, татаў і матуль, кажуць мне: "Мы сядзім за сталом, побач з нашымі дзецьмі і ў іх ёсць свае мабільныя тэлефоны і ..." Гэта зусім іншы свет. Гэта праўда, што віртуальная мова з’яўляецца рэальнасцю, якую мы ўжо не можам адмаўляць. Мы павінны ўзяць яе і трымаць на правільным шляху, бо гэта прагрэс чалавецтва, але калі ён адводзіць нас ад грамадскага жыцця, ад сямейнага жыцця, ад сацыяльнага жыцця і нават ад спорту, ад мастацтва… А замест гэтага я застаюся падлучаным да камп’ютара… Гэта ўжо, вядома, псіхалагічная хвароба.

Па-другое, кажам пра змест. Так, ёсць брудныя рэчы, якія ідуць ад парнаграфіі да ... (Заўвага рэдакцыі: далей было неразборліва у запісе) ... да пустых праграм, без слоў, напрыклад да тых, якія з'яўляюцца рэлятывістыцкімі, геданічнымі, спажывецкімі, і ўсе гэтыя рэчы дазволены. І мы ведаем, што спажывецтва – “рак” грамадства і рэлятывізм – “рак” грамадства. Да рэчы, пра гэта я буду распавядаць у наступнай сваёй энцыкліцы, што выйдзе на працягу месяца. Я не ведаю, ці адказаў я на вашае пытаннея. Я толькі сказаў слова "бруд", каб абазначыць агульную рэч, але мы ўсе ведаем  гэта ... нават ёсць вельмі клапатлівыя бацькі, якія не дазваляюць усталёвываць камп’ютары ў дзіцячых пакоях. Камп’ютары павінны быць у агульных памяшканнях дома. Гэта тыя невялікія патрэбы, якія бацькі могуць выкарыстоўваць, каб пазбегнуць яго.

Айцец Фэдэрыка Ламбардзі: Святы Айцец, дзякуй ... супрацоўнікі самалёту мне сказалі, што нажышоў час прымаць вячэру.

Папа Францішак: Нават болей, мы будзем на зямлі ўжо праз паў-гадзіны. Гэта яны мне таксама сказалі ...

Айцец Фэдэрыка Ламбардзі: Дзякуй вам, Святы Айцец.


Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх