*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Францішак размаўляў са сваім папярэднікам каля 30 хвілін, амаль перад тым, як той накіраваўся для свайго двухтыднёвага адпачынку ў Кастэль-Гандольфа – знакамітую рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў.
Папа Францішак развітаўся з Папам на пенсіі Бенедыктам XVI раніцай 30 чэрвеня 2015 г., перад яго адпраўленнем у Кастэль-Гандольфа. Папа на пенсіі правядзе там наступныя два тыдні свайго адпачынку.

У заяве айца-езуіта Федэрыка Ламбардзі, кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду, сказана, што Святы Айцец і яго папярэднік размаўлялі прыватна на працягу 30 хвілін.

Ад’езд Папы на пенсіі стаў магчымым дзякуючы запрашэнню, зробленага Францішкам яшчэ ў мінулым годзе, правесці некаторы час у папскай рэзідэнцыі недалёка ад Рыма на працягу лета.

Пасля адстаўкі ў 2013 годзе Бенедыкт XVI ужо праводзіў некаторы час у Кастэль-Гандольфа перад пачаткам яго жыццёвага перыяду малітвы і разважання ў манастыры Mater Ecclesiae, які знаходзіцца ў горадзе-дзяржаве Ватыкан.

Кастэль-Гандольфа – традыцыйная рэзідэнцыя, дзе Папа Рымскі праводзіць большую частку летняга адпачынку, хоць Папа Францішак і не вырашае праводзіць сваё лета там.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх