*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Аб сваіх адносінах з салезіянамі і праблемах, якія стаяць перад духоўнымі сынамі і дачкамі св. Яна Боска казаў Папа Францішак у імправізаванай прамове ў базыліцы Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне. Папа сустрэўся з Салезіянскай сям'ёй з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння іх заснавальніка св. Яна Боска, якая прыпадае на 16 жніўня 2015 г.

На пачатку Святы Айцец распавёў, што яго сям'я была моцна звязана з Салезіянскім таварыствам і нагадаў, што П'емонт з канца дзевятнаццатага стагоддзя быў ва ўладзе масонаў і анціклерыкалаў, аднак ў тым часе менавіта тут было шмат святых.

Закранаючы пытанне адукацыі, Пантыфік падкрэсліў важнасць прафесійных школ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні салезіянаў, дзе маладыя людзі атрымліваюць практычныя і неабходныя ва ўмовах крызісу прафесіі як, напрыклад, электрык або сантэхнік. Заахвоціў, каб салезіянская крэатыўнасць знаходзіла шляхі вырашэння праблем беспрацоўя моладзі, прыносіла радасць і садзейнічала развіццю адукацыі ва ўмовах крызісу. Таксама адзначыў, што кс. Боска вельмі спрыяў спорту, які вядзе да большага ўдзелу ў грамадскае жыццё і выхоўвае ў духу здаровай канкурэнцыі і супрацоўніцтва. І напрыканцы заахвоціў салезіянаў не баяцца прымаць рызыкоўных рашэнняў.

Ганна Старавойтава, паводле паведамлення "Serwis Papieski", (PRF)


Больш фотаздымкаў тут >>> 

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх