*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Пантыфік разважаў пра пакуты пераслеваваных з-за беднасці сем’яў па ўсім свеце.

Падчас сваёй штотыднёвай Агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра раніцай, 3 чэрвеня 2015 г., Святы Айцец адзначыў, што наступны шэраг яго катэхез, пачынаючы з сённяшняга дня будзе прысвечаны “слабаабароненасці” сям'і "ва ўмовах жыцця, якое ставіць іх на шлях цяжкіх выпрабаванняў".

“Першым выпрабаваннем, пра якое мы будзем размаўляць сёння”, пачаў Пантыфік, “з'яўляецца беднасць. Давайце падумаем пра шматлікія сем'і, якія жывуць на ўскраінах мегаполісаў, а яшчэ і ў сельскіх раёнах ... Колькі беднасці, колькі адчаю ў іх вачах!"

Што яшчэ горш, падкрэсліў Папа, войны, якія перыядычна адбываюцца, закранаюць грамадзянскае насельніцтва, сем'і. “Вайна – заўсёды страшная рэч ... Вайна, па-сапраўднаму, "маці ўсіх відаў беднасці", яна збядняе сям'ю, вымушае яе жыць ва ўмовах першабытасці, робіць слабым дух, і ўплывае на самае святое і дарагое”, - сказаў Франіцшак.

Ён пахваліў тыя сем'і, якія нават падчас вялікіх выпрабаванняў, асабліва ў ахопленых вайной раёнах, працягваюць жыць з годнасцю. “Яны могуць рабіць гэта, даверыўшы сябе Пану”, - адзначыў Папа.

Францішак раскрытыкаваў тых, хто лічыць сямейныя повязі не першаступеннымі або няважнымі як сапраўданая якасць жыцця. "Яны нічога не разумеюць!", - сказаў ён. "Замест гэтага, мы павінны схіліць калені перад гэтымі сем'ямі, якія з’яўляюцца сапраўднымі школамі чалавецтва, якія выратоўваюць грамадства ад варварства».

“Нярэдка, сённяшнія эканамічныя працэсы часта не спрыяюць індывідуальнаму дабрабыту сям'і”, - дадаў Папа.

"Гэта сур'ёзная супярэчнасць! Велізарная праца ў сям'і нават ніяк не пазначана ў фінансавай справаздачнасці падчас атрымання заробку! На самай справе, эканоміка і палітыка вельмі скупыя ў гэтых адносінах. Тым не менш, працэс фарміравання асобы і сацыяльнай цыркуляцыі прыхільнасцяў маюць вялікую значнасць у пабудове сям’і. Калі што-небудзь вы проста ўпусціце, усё тады пойдзе ўніз".

"Гэта не проста пытанне хлеба штодзённага", - адзначыў Пантыфік. Святы Айцец пракаментаваў кранальныя вобразы хворых і пакутуючых дзяцей, якія, нягледзячы на ​​цяжкасці, працягваюць вучыцца ў школах, “з гонарам паказваць свае алоўкі і сшыткі". "Дзеці сапраўды ведаюць, што чалавек не хлебам адным будзе жыць!", - праназіраў Францішак.

“Калі існуе беднасць, тады пакутуюць дзеці”, сказаў Папа, "менавіта з-за таго, што яны хочуць любові, сапраўднай сямейнай повязі". Папа-езуіт адзначыў, што сацыяльная беднасць часам можа разбураць сям'ю, паказваючы на тое, колькі сем'яў, у якіх бацькі з'яўляюцца беспрацоўнымі, пакутуюць.

"Мы, хрысціяне, павінны заўсёды быць бліжэй да сям'яў, перавераных беднасцю", - заклікаў Папа Францішак.

Завяршаючы сваю прамову, Папа Францішак нагадаў, што Касцёл, як «маці», ніколі не забудзе сваіх дзяцей, у прыватнасці, праз іх дзеянні і малітвы. "Будзем інтэнсіўна маліцца Пану, каб Ён ахоўваў нас, каб нашы хрысціянскія сем'і сталі героямі гэтай рэвалюцыі сямейнай блізкасці, якая так неабходна зараз", - дадаў Пантыфік.


Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак" 



Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх