*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
“Навучайце малітве молячыся, абвяшчайце веру верачы, давайце сведчанне сваім жыццём!”, - заклікаў папа Францішак 46 новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў, якія 29 чэрвеня 2015 г. прыватным чынам атрымалі паліі. У адпаведнасці з новым абрадам, іх урачыстае ўскладанне пройдзе ў біскупскіх сталіцах іерархаў. У св. Імшы ва ўрачыстасць св. Пятра і св. Паўла, Апосталаў, узяла ўдзел дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату.

Пантыфік падкрэсліў важнасць веры ў абліччы выклікаў, што стаяць перад Касцёлам, які спрабуюць знішчыць розныя сілы. Ён не з’яўляецца ўласнасцю людзей, але выключна Хрыста. Папа таксама звярнуў увагу на важнасць сведчання веры, што з’яўляецца ўмовай плённасці Касцёла, які перамог зло, дзякуючы смеламу, канкрэтнаму і сціпламу сведчанню сваіх дзяцей. Менавіта гэты Касцёл жадае, каб яго пастыры былі людзьмі малітвы, якія абвяшчаюць, што “вызваленне ад усіх форм рабства з’яўляецца выключна Божай справай і плёнам малітвы”, - звярнуў увагу Францішак.

Святы Айцец таксама заклікаў новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў быць пастырамі, якія не саромеюцца “імя Хрыста і Яго крыжа ні перад уладнымі львамі, ні перад сіламі гэтага свету”.

(Паводле Радыё Ватыкана)


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх