*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Гэты дакумент – вынік 15 гадоў перамоў паміж Святым Пасадам і Палестынай. У пятніцу, 26 чэрвеня 2015 г., было падпісана пагадненне паміж двума бакамі, у якім Палестына афіцыйна прызнана дзяржавай.

Дзякуючы гэтаму пагадненню, Ватыкан далучаецца да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і спісу амаль з 130 краін, якія афіцыйна прызнаюць Палестыну як незалежную дзяржаву.

Пагадненне прызнае свабоду сумлення, а таксама свабоду веравызнання. Гэта таксама дазваляе каталіцкім установам зацвердзіцца ў дзяржаве і выконваць сваю функцыю адпаведным чынам. Святы Пасад прызнае пагадненне ў якасці прыкладу дыялогу і супрацоўніцтва, якія могуць служыць у якасці мадэлі для іншых краін з мусульманскай большасцю.

"Мы рады і ганарымся мець афіцыйна падпісанае ўсеабдымнае пагадненне паміж дзяржавай Палестынай і Святым Пасадам, пасля некалькіх год інтэнсіўных перамоў у духу партнёрства”, - сказаў міністр замежных спраў Палестыны Рыяд аль-Малкі.

"У складанай рэальнасці на Блізкім Усходзе, дзе ў некаторых краінах хрысціяне падвяргаюцца нават пераследу, гэта пагадненне з'яўляецца добрым прыкладам дыялогу і супрацоўніцтва", - адзначыў Арцыбіскуп Поль Рышар Галлагер, сакратар па сувязях з дзяржавамі.

Сакратар Ватыкана па адносінах з дзяржавамі спадзяецца, што пагадненне будзе таксама спрыяць рашэнню працяглага канфлікту паміж Ізраілем і Палестынай, дадаўшы, што прызнанне іх незалежнасці можа дапамагчы ў дасягненні мірнага працэсу.

"Я таксама спадзяюся, што шуканае рашэнне дзвюх дзяржаў можа стаць рэальнасцю, як толькі гэта будзе магчыма. Мірны працэс можа рухацца наперад, толькі пры ўмове прамога дыялогу паміж бакамі", - заявіў Арцыбіскуп Поль Рышар Галлагер.

Пагадненне таксама дазваляе Каталіцкаму Касцёлу мець школы і бальніцы ў Палестыне. Акрамя таго, каталіцкія святары будуць вызвалены ад ваеннай службы. Таксама чыноўнікам, якія з’яўляюцца хрысціянамі, будзе дазволена наведваць Святую Імшу ў важныя рэлігійныя святы.

Але працэс пакуль на гэтым не завершаны. Пагадненне ўступіць у поўную сілу толькі тады, калі некаторыя “канстытуцыйныя і ўнутраныя" праблемы Палестыны будуць разгледзены.

(MD, "PRF")


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх