*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
 

Старшыня Біскупскай Канферэнцыі Перу правёў рабочую сустрэчу з Папам Рымскім. Падчас яе было месца і для некаторых смешных момантаў.

- Алтар з Аякуча. Гэты выраб зроблена з пасты (макароны). І калі я сказаў мастаку, што збіраюся прывезці яго вам, ён не захацеў прызначаць цану, - распавёў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Перу.
- Ну, заплаціце тады мне. А гэта трэба з’есці? - запытаў Францішак.
- Не… Не… - хорам адказалі ўсе прысутныя біскупы.
- Прыгажосць таго майстра бачна ў яго вырабе, - заключыў старшыня біскупскай Канферэнцыі, зачыніўшы рознакаляровую скрынку.

Сустрэча была адной з перыядычных сустрэч Папа Францішка з рознымі біскупскімі канферэнцыямі ў рамках “Ad Limina Apostolorum”.

(MD, "PRF", са спасылкай на агенцтва RR)

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх