*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа Францішак зацвердзіў 5 прапаноў Камісіі

Ніжэй мы прыводзім матэрыял са зместам апублікаванай афіцыйным Ватыканам рэзалюцыі Папскай камісіі па пытанні абароны правоў непаўналетніх. Пра фінальнае рашэнне было распаведзена у ходзе брыфінгу, які адбыўся 10 чэрвеня 2015 г. у Зале Друку Апостальскай сталіцы, з нагоды заканчэння працы 10-га пасяджэння Рады кардыналаў, якое мела месца 8-10 чэрвеня 2015 г. у Доме Святой Марты.

***
У другой палове сесіі 8 чэрвеня 2015 года, Рада кардыналаў выслухала даклад кардынала Шона Патрыка О'Мэлі, OFM, у якім прыводзілася прапанова Святога Айца адносна абвінавачванняў у злоўжыванні службовым становішчам біскупамі, асабліва ў дачыненні да непаўналетніх, які першапачаткова быў падрыхтаваны Папскай камісіяй па абароне правоў непаўналетніх. Справаздача кардынала О'Мэлі таксама ўключала прапанову адносна абвінавачванняў у сэксуальным гвалце над непаўналетнімі і ўразлівых прадстаўнікоў дарослага духавенства.

Да кожнай прапановы у дакладзе адзначаюцца агульныя ўмовы, якія вызначаюць яе пытанні і тычацца падзеі і Трыбунала, які судзіць і вырашае пытанні, а таксама перавагі ў параўнанні з прапановай іншых магчымых рашэнняў. Тэкст заканчваецца спісам з пяці канкрэтных прапаноў, зацверджаных Святым Айцом, якія пералічаны ніжэй. Рада прапанавала:

1. Тое, што кампетэнцыя прымаць і расследаваць скаргі на біскупскае злоўжыванне службовым становішчам належыць кангрэгацыі па справах біскупаў, Евангелізацыі народаў, або Усходніх Цэркваў і іх абавязак ёсць паведамляць пра ўсе скаргі ў адпаведныя Кангрэгацыі.

2. Тое, што мандат Святога Айца, які належыць Кангрэгацыі Дактрыны Веры, існуе для таго, каб судзіць біскупаў у дачыненні да злачынстваў падчас злоўжывання службовым становішчам, а таксама пры гвалце ў дачыненні да непаўналетніх.

3. Тое, што Святы Айцец выступае ініцыятарам стварэння новага судовага аддзелу ў Кангрэгацыі Дактрыны Веры і прызначэння пастаяннага персаналу для службы ў Трыбунале. Рэалізацыя гэтага рашэння будзе прытрымлівацца рашэння ў выніку кансультацыі з прэфектам Кангрэгацыі Дактрыны Веры.

4. Тое, што Святы Айцец прызначае Сакратара, каб ён дапамагаў прэфекту ў працы Трыбунала. Сакратар будзе адказваць за новы судовы аддзел і персанал Секцыі таксама будзе мець доступ да крымінальных працэсаў: у дачыненні да злоўжыванняў, у дачыненні да непаўналетніх і ўразлівага дарослага духавенства. Гэта прызначэнне таксама павінна прытрымлівацца выніковага рашэння кансультацыі з прэфектам Кангрэгацыі.

5. Тое, што Святы Айцец прызначае пяцігадовы перыяд для далейшага развіцця гэтых прапаноў і для завяршэння фармальнай ацэнкі іх эфектыўнасці.

Рада кардыналаў адзінаголасна пагадзіліся з гэтымі прапановамі і вырашыла, што яны будуць прадстаўлены Святому Айцу, Папу Францішку. Святы Айцец ужо атрымаў прапановы, зацвердзіў іх і прадаставіў дастатковыя рэсурсы для іх рэалізацыі.

Беларускамоўная інфармацыйная рэдакцыя "Папа Рымскі Францішак"

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх