*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Гэты момант назаўжды ўвойдзе ў гісторыю. 20 ліпеня 2015 г. адзначаны як Дзень аднаўлення дыпламатычных адносін паміж ЗША і Кубай.

Гэта вельмі важная падзея пасля больш чым 50 гадоў палітычнай напружанасці паміж дзвюма краінамі.

Ватыкан адыграў не самую апошнюю ролю ў гэтым гістарычным працэсе. На самой справе, Папа Францішак асабіста цікавіўся ў абодвух лідэраў пра аднаўленне адносін. Ён нават запрасіў абодва бакі ў Ватыкан, каб яны маглі свабодна абмеркаваць іх перамоўны працэс.

Тым не менш, падчас нядаўняга зваротнага рэйсу з Лацінскай Амерыкі, Папа заклікаў не перабольшваць яго ролю, кажучы, што гэта была ўсё ж праца вышэйшай сілы.

"Я толькі маліўся аб гэтым. Я нічога не вырашаў. Вось і ўсё, што я мог зрабіць для гэтых дзвюх краін, якія былі на гэтым шляху больш 50 гадоў. Тады Пан прымусіў мяне падумаць пра кардынала. Ён прыйшоў і нешта казаў. У той момант я нічога не пачуў; прайшлі месяцы. Аднойчы, Дзяржсакратар, які таксама тут, сказаў мне: "Заўтра мы будзем мець другую сустрэчу з двума камандамі". “Як гэта?”, - спытаў я. Ён працягнуў рабіць сваю працу. Мы не пасярэднікі. Гэта была добрая воля абедзвюх краін, і гэта іх заслуга, заслуга за тое, што яны зрабілі", - сказаў Святы Айцец.

Варта прыгадаць, што ЗША перапынілі адносіны з Кубай ў 1961 годзе, пасля таго, як камунізм запанаваў на востраве. Пасля 54 гадоў перапынку, пачынаецца новая старонка гісторыі краін.
 
(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх