*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
За першыя гадзіны, якія Пантыфік правёў у Ла-Пасе (Балівія) пасля прыбыцця ў краіну 8 ліпеня 2015 г., Папа паспеў сустрэцца з прэзідэнтам краіны Эва Маралесам у рамках кароткай аўдыенцыі.

Як гэта стала традыцыйна, яны абмяняліся падарункамі.

Маралес падарыў Папу дзве рэчы з яркім палітычным падтэкстам. У іх ліку было распяцце, якое спалучала драўляныя малаток і серп – сімвалы Міжнароднай камуністычнай партыі. Падобны сімвал прысутнічаў і на ланцугу, які таксама быў падараваны Папу.

Папа не здзівіўся, наадварот, ён даў прэзідэнту ведаць аб гэтым, кажучы, "Гэта не правільна" па-іспанску.

Потым, прэзідэнт Балівіі прэзентаваў Пантыфіку кнігу пад назвай "Кніга мора”, у якой распавядаецца пра вайну Балівіі з Чылі за ўладанне марскімі прасторамі.

Папа, у сваю чаргу, падарыў Маралесу мазаіку з выявай Маці Божай і копію сваёй нядаўняй энцыклікі па экалогіі “Laudato Sі’”.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх