*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Так Пантыфік на пенсіі адзначыў 70-годдзе з моманту пасвячэння святара

Папская парафія Святой Ганны, у гонар Маці Панны Марыі, знаходзіцца ў Горадзе-дзяржаве Ватыкан. Гэты касцёл, які з'яўляецца пярлінай барока, апякуецца аўгустынамі. Ён мае даўнюю гісторыю і змешчаны блізка ля адных з ўваходных брамаў Ватыкана,што дазваляе людзям увайсці ў яго без праходжання кантролю швейцарскіх гвардзейцаў Ватыкана або жандармерыі.

Гэта першая парафія, якую наведаў Папа Францішак, як толькі ён быў абраны на Пасаду Св. Пятра, калі яго целаахоўнікі былі здзіўлены, бо яны ў першы раз убачылі лёгкасць дыялогу паміж лацінаамерыканскім Папам і вернікамі.

Св. Імша падзякі за 70-годдзе паслугі айца Джаэле Ск’явэла, была адсвяткавана ў былым манастыры Mater Ecclesia, дзе Папа на пенсіі жыве і моліцца.

Разам з імі былі і іншыя святары, якія працуюць у гэтай парафіі: прысутнічалі італьянскія святары, якія прадстаўлялі ордэн аўгустынаў, сучасны пробашч парафіі Св. Ганны, айцец Бруна Сільвестрыні, айцец Стэфана Канута, а таксама святар з Лацінскай Амерыкі, Джафэт Рамон Артэга.

На канцы Св. Імшы, Папа на пенсіі падарыў кожнаму з іх ружанец, а айцу Ск’явэла была прэзентавана таксама кніга "Прапаведнікі Слова і слугі радасці", а таксама кошык с садавіной.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх