*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Мэр горада выказала радасць, што Пантыфік на пенсіі наведваў горад

Папа Бенедыкт XVI пакінуў Кастэль Гандольфа раніцай, 14 ліпеня 2015г., павітаў мясцовых жыхароў і благаславіў горад.

Згодна з Castelli News, мэр Кастэль Гандольфа, Мільвіа Моначэсі падзякавала Папу на пенсіі, сказаўшы: “Ваша Святасць, дзякуй Вам вялікі за вашы нечаканыя і ў той жа момант самыя жаданыя словы", за благаслаўленне і кнігу, якая была ёй падаравана Бенедыктам XVI. Яна выказала, наколькі значная падзея быць Папу Бенедыкту XVI разам з імі, як яго любяць мясцовыя жыхары, якіх ён заўсёды вітае.

Пантыфік на пенсіі правёў у папскай рэзідэнцыі недалёка ад Рыма апошнія два тыдні пасля таго, як Папа Францішак запрасіў яго правесці некаторы час там гэтым летам.

30 чэрвеня Папа Францішак развітаўся з Папам на пенсіі Бенедыктам XVI, які ад’язджаў ад Ватыкана. У тую раніцу, прэс-сакратар Ватыкана айцец Федэрыка Ламбардзі пацвердзіў, што два Папы размаўлялі каля паўгадзіны разам.

У суботу, 6 ліпеня 2015 г. раніцай, Бенедыкт XVI атрымаў пачэсныя доктарскія званні Папскага ўніверсітэту імя Яна Паўла II і Акадэміі музыкі, а таксама звярнуўся да прысутных. Кардынал Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракаўскі і Вялікі Канцлер Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла II, радасна прывітаў два прызначэнні Пантыфіка на пенсіі.

У гарачыя летнія дні Рыма, традыцыйна, Кастэль Гандольфа быў рэзідэнцыяй Рымскіх Пантыфікаў. Аднак, Папа Францішак вырашыў не карыстацца гэтай магчымасцю, застаўшыся ў сваёй рэзідэнцыі ў Доме Святой Марты.

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх