*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Папа правеў добрую ноч ў Кіта, наведаўшы прэзідэнта і Катэдральны касцёл

Нягледзячы на сямігадзінную розніцу ў часе з Рымам, Папа Францішак завяршыў свой першы поўны дзень у Эквадоры прыкладна а 9 гадзін вечара (4 гадзіны раніцы па Рымскім часе), усміхаючыся і вітаючы індывідуальна дзясяткі людзей у ходзе візіту да прэзідэнта Рафаэля Карэа.

З прэзідэнцкага палаца Папа накіраваўся ў Катэдральны касцёл Кіта, прыбыўшы туды незадоўга да 8:30 вечара. Увайшоўшы ў касцёл, ён атрымаў букет, які потым падарыў Маці Божай, праводзячы кароткія імгненні ў малітве і змяшчаючы ружанец вакол плячэй статуі.

Францішак пакінуў у баку падрыхтаваны тэкст вітальнага слова, каб асабіста ўдзяліць благаслаўленне сабраным людзям.

Ён сказаў: "Я збіраюся ўдзяліць благаслаўленне кожнаму з вас, вашым сем'ям, усім вашым блізкім, гэтым вялікім людзям, гэтаму высакароднаму народу Эквадора. Не існуе ні адрозненняў, ні выключэнняў, што тут няма людзей, якіх адкідваюць. Гэта ўсе нашы братамі, яны павінны быць быць уключаны і ніхто не павінен заставацца па-за межах гэтага вялікага эквадорскага народу. Для кожнага з вас і вашых сем'яў я ўдзяляю благаслаўленне. Але спачатку, давайце памолімся разам “Аве Марыя”.

"І, калі ласка, я прашу вас маліцца за мяне. Дабранач і да заўтра."

Як толькі Пантыфік пакінуў сабор, натоўп пачаў скандаваць: "Францішак, Францішак, благаславі Эквадор. Ты – пасланнік Хрыста Збаўцы".

Мадонна з Дзіцем

Падчас свайго візіту да прэзідэнта Карэа, Святы Айцец ўручыў яму копію ўшанаванай іконы Мадоны з немаўлём з Капэлы Святога Прычасця ў базыліцы Святога Паўла па-за сценамі Рыма. Арыгінал абраза датуецца пачаткам 13-га стагоддзя і, хутчэй за ўсё, з’яўляецца працай венецыянскіх мастакоў. Каменная таблічка побач з алтаром паказвае, што адбывалася перад з’яўленнем абраза 22 жніўня 1541 года, калі св. Ігнацій Лаёла і першыя члены Таварыства Езуса складалі свае манаскія абяцанні, што стала асновай і пачаткам дзейнасці Таварыства Езуса (езуітаў), з роду якіх паходзіць і Папа Францішак.

На абразе можна убачыць выяву Найсвяцейнай Панны і дзіця на руках. У ім бачна тыповая візантыйскай іканаграфія Найсвяцейшай Маці Адзігітрыі (Маці Божая ўказваючая шлях). Гэты падарунак быў падрыхтаваны студыяй па стварэнні мазаік Ватыкана.

Раней, 7 ліпеня 2015 г., Святы Айцец вярнуўся ў Кіта з гораду Гуаякіль на самалёце, дзе ён святкаваў пад адкрытым небам Св. Імшу. Затым ён снедаў з езуіцкай абшчынай у Каледжы Хаўер ў г. Гуаякіль. Ён наведаў там 91-гадовага іспанскага святара-езуіта айца Францішка Картэса, вядомага як "Айцец Паквіта”, з якім айцец Берголья сустракаўся асабіста некалькі разоў шмат гадоў таму, у кантэксце яго ролі ў езуіцкім ордэне Аргенціны.

(MD, "PRF") 


Фотаальбом з сустрэчы Папы Францішка і прэзідэнта Эквадора >>> 

Фотаздымкі з наведвання Святым Айцом Катэдральнага касцёла Кіта >>> 

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх