*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
"Сям'я - вялікае грамадскае багацце, якое не могуць замяніць іншыя ўстановы", - падкрэсліў Святы Айцец падчас Святой Імшы ў парку Саманас у Гуаякіль. У гэтым найбуйнейшым горадзе і асноўным гандлёвым порце Эквадора Папа ўказаў на неабходнасць падтрымкі сям'і і для рэальнага «сацыяльнага абавязку» у дачыненні да інстытута сям'і, які прыносіць так шмат да агульнага дабра ўсіх.

Спасылаючыся на прачытаннае Евангелле аб вяселлі ў Кане Галілейскай і разважаючы пра "шлях Каны" у жыцці Марыі, Папа адзначыў, што "Яна уважлівая" і "для іншых" і таму, заўважае недахоп віна. Ен таксама нагадаў, што "віно ёсць знакам радасці, любові, багацця" і звярнуў увагу на тое, што ў многіх выпадках адсутнасць гэтых прыкмет можна заўважыць у падлеткаў і маладых людзей, адзінокіх і тужлівых жанчын, пажылых людзей. "Недахоп віна можа быць таксама вынікам адсутнасці працы, хваробаў, цяжкіх сітуацый, з якімі сутыкаюцца нашы сем'і", - сказаў Папа. Ён дадаў, што "Марыя не "патрабавальная" маці, не свякроў, якая атрымлівае асалоду ад адсутнасці ў нас вопыту, памылкаў або няўважлівасці.  Марыя - гэта Маці, якая блізка, якая пільная і ўважлівая".

Папа ўказаў на важнасць няспыннай малітвы, якая "выцягвае нас з нашых апасенняў, дапамагае пераадолець тое, што прычыняе нам боль, падахвочвае нас, і, нават просіць звярнуцца да нашых бліжніх, суперажываць ім".

На заканчэнне Святы Айцец падкрэсліў, што Бог заўсёды прыходзіць да "тых, каму не хапила віна, якія павінны піць толькі пакуты".

GS, "PRF", па паведамленні Deon.pl

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх