*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Кардынал Антоніа Луіс Тагле распавёў пра размову з Папам пра наступныя прызначэнні ў Карытас, каталіцкай біблейнай федэрацыі

Кардынал Антоніа Луіс Тагле, арцыбіскуп Манілы (Філіпіны) сказаў, што ў нядаўняй размове, Францішак пацвердзіў, што "будучыня Касцёла – у Азіі."

Паводле Asia News, філіпінскі прэлат выказаў пачуцці Папы падчас канферэнцыі, арганізаванай Папскім унівеhсітэтам Athenaeum па філасофіі, тэалогіі і кананічным праве ў Бангалоры, Індыя.

У сваёй заяве кардынал Тагле сказаў, што ён нядаўна сустракаўся са Святым Айцом, каб абмеркаваць яго прызначэнне ў якасці кіраўніка Інтэрнацыянальнага Карытас і каталіцкай біблейнай федэрацыі. Ён спытаў, ці будзе ён вызвалены ад сваіх абавязкаў. Папа адмовіў, сказаўшы, што ён хацеў бачыць Азію на гэтых пазіцыях, бо "будучыня Касцёла – у Азіі".

"Гэта не справа гонару. Ці гэта выклік, прароцтва альбо вялікае пакліканне? Мы не ведаем. Але гэта, вядома, важная сутнасць вялікай адказнасці, вялікай місіі", - сказаў кардынал.

Касцёл ў Азіі, працягваў ён казаць, бярэ "сваю місію сур'ёзна і шукае спосабы, каб мы маглі ўнесці свой уклад у развіццё дзейнасці сусветнага Касцёлу, у плане адлюстравання, даследавання і перадавой практыкі".

Кардынал Тагле сказаў, што Касцёл канцэнтруецца ў такіх рэгіёнах, як Афрыка, Азія і Акіянія, у "месцах глыбокіх пакут і болю, якія сталі цэнтрам цяжару касцёльнага жыцця і разважання".

(MD, "PRF")

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх