*** Сябры! Шукаем рэдактараў і перакладчыкаў! Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на pope-franciscum@yandex.by ***

0
Падчас прэс-канферэнцыі на зваротным рэйсе з Парагвая, Францішак сказаў: "Толькі таму, што Касцёл падтрымлівае народныя рухі, не азначае, што ён мае функцыю ўсталявання анархіі”. "Я спадзяюся, што знойдзецца спосаб вырашэння грэчаскага крызісу, а таксама спосаб зрабіць так, каб падобныя праблемы не ўзнікалі і ў іншых краінах". Наконт дэкаратыўных падарункаў прэзідэнта Маралеса, якія ілюструюць распяцце у выглядзе драўляных молата і серпа, Папа сказаў: "Я разумею, што гэтая выява – форма пратэстуючага мастацтва. Я не пакрыўдзіўся на гэта”. ”Адкуль я чэрпаю энергію? Чай матэ дапамагае мне, але я ўсё ж і не паспрабаваў лісты кокі”.

Закранаючы пытанне пра бедных, ён сказаў: "Я кажу пра бедных, таму што яны ў самым сэрцы Евангелля. Але я таксама павінен больш казаць і аб сярэднім класе”. Адказваючы на пытанне, пра тое, дзе Пантыфік атрымлівае сваю энергію, Францішак сказаў: "Чай матэ дапамагае мне, але я так і не не паспрабаваў лісты кокі”. На прэс-канферэнцыі падчас зваротнага рэйсу з Парагвая ў Рым, Папа Францішак гутарыў з журналістамі на працягу гадзіны, адказваючы на некаторыя іх пытанні. Аспект малітвы ўзнімаўся некалькі разоў. Перш, чым ён вырашыў, што рабіць з дэкаратыўнымі падарункамі, якія прэзідэнт Балівіі Эва Маралес падарыў яму, ён сказаў, што "маліўся”. У той момант ён убачыў пазітыўныя прыкметы гатоўнасці да дыялогу паміж Злучанымі Штатамі і Кубай, "я проста маліўся аб гэтым”.

Дзякуй за павышэнне папулярнасці святыні Маці Божай Caacupé, але людзі Парагвая ўсё ж пытаюць, чаму мы не маем кардынала.

Ну, не мець кардынала - гэта не грэх. Большасць краін свету не маюць кардынала. Большасць. Я не памятаю нацыянальнасцяў кардыналаў ці колькі іх ёсць, але яны ў меншасці ў параўнанні з усімі. Гэта так, Парагвай ніколі не меў кардынала да гэтага часу, але я не ў стане зараз назваць вам прычыну. Часам мы праводзім ацэнку, вывучаем матэрыялы адзін за адным, затым вы бачыце чалавека, асабліва яго харызму, чалавека, які павінен будзе кансультаваць і дапамагаць Папу ў кіраўніцтве Сусветным Касцёлам.  Кардынал павінен мець ўніверсальнае бачанне. Гэта не азначае, што ў Парагваі няма біскупаў з такім поглядам на наш свет. Але мы заўсёды павінны прытрымлівацца патрэбнай колькасці, мы не можам мець больш за 120 кардыналаў-выбаршчыкаў. Балівія мела двух. Уругвай таксама. А, напрыклад, некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі не мелі ніводнага. Але гэта не грэх, бо ўсё залежыць ад абставін і людзей, і гэта не значыць, что біскупы Парагвая не маюць ніякага значэння. Некаторыя біскупы ўвайшлі ў гісторыю Парагвая. Ці заслугоўвае Парагвай кардынала? Гледзячы на Касцёл у Парагваі, я б сказаў, што заслугоўваюць не аднаго, а нават двух. Тут касцёл жывы, радасны, касцёл са слаўнай уласнай гісторыяй”.

Як вы думаеце, балівійцы  маюць права на незалежны выхад да мора? Калі б Чылі і Балівія папрасілі Вас стаць пасярэднікам у іхняй справе, вы б сталі?

"Пытанне аб пасярэдніцтве вельмі далікатнае. І, гэта будзе апошні крок. Аргенціна перажыла падобнае з Чылі, і была таксама экстрэмальная сітуацыя для спынення вайны. Гэта справа была вельмі добрая, бо Святы Пасад атрымаў задачу ў святле цікавасці Яна Паўла II і ў святле гатоўнасці дзвюх краін. Але яны прыбегнулі да гэтага ў крайнім выпадку. Ёсць іншыя дыпламатычныя фігуры, якія могуць дапамагчы. Зараз, я павінен быць вельмі паважлівым, бо Балівія выступіла з заклікам да міжнароднага суду. Так што, калі я раблю каментар зараз як кіраўнік дзяржавы, гэта можа быць патлумачана, быццам  я спрабую ўмяшацца ў суверэнітэт іншай дзяржавы. Я паважаю рашэнне балівійскага народа рабіць такі зварот. Я казаў, што, калі чылійскі прэзідэнт Лагос быў ва ўладзе, краіна наблізілася да дасягнення рашэння, сказаў мне кардынал Эрразурыс. У катэдры Балівіі я быў вельмі далікатны, датыкаючыся пытанняў па гэтай тэме, маючы на ўвазе зварот, які быў пададзены ў міжнародны суд. Браты і сёстры павінны ўдзельнічаць у дыялогу, лацінаамерыканскія народы павінны ўдзельнічаць у дыялогу;  з тым, каб стварыць Вялікую Радзіму, дыялог неабходны. На гэтым я ўсё ж спыніўся на імгненне і сказаў: "Я думаю пра мора", а потым я працягнуў: Што для гэтага патрэбна – “дыялог і больш дыялогу”. Мы павінны чакаць міжнародны суд, каб выказаць гэтую думку. Існуе заўсёды падстава для правасуддзя, калі адбываюцца змены ў тэрытарыяльных межах пасля вайны. Гэта несправядліва не выказаць падобнае жаданне. Я памятаю, яшчэ ў 1961 годзе, мой першы год у якасці студэнта філасофіі, мне паказалі дакументальны фільм пра Балівію - "Дзесяць зорак", здаецца,  так называецца - які быў падораны кожнаму з дзевяці дэпартаментаў краіны, а мора нібы дзясятая частка. Таму дыялог, здаровая перамова – перш за ўсё”.

Пытанне па Эквадоры было нявырашана да вашага візіту, а пасля таго, як вы пакінулі краіну, апаненты ўрада вярнуліся на вуліцы. Здавалася б, што ёсць намер выкарыстаць вашу прысутнасць у Эквадоры ў палітычных мэтах, асабліва пасля Вашай заявы: "Народ Эквадора ўстаў з годнасцю". Ці схіляецеся вы да палітычнага праекту Карэа? Вы верыце, што рэкамендацыі, якія вы прапанавалі ў Эквадоры, дапамогуць у будове дэмакратыі?

"Вядома, я ведаў, што былі нейкія палітычныя праблемы і хваляванні да майго візіту, я быў у курсе гэтага. Я не ведаю ўсіх дэталяў эквадорскай палітыкі. Было б неразумна, калі б я даваў ім ацэнку. Мне сказалі, што падчас майго візіту стала цішэй, за што я ўдзячны, таму што гэта дэманструе павагу да візіту Папы. Я цаню гэта. Але калі забастоўкі і акцыі пратэсту аднавіліся, то палітычныя праблемы, відавочна, нікуды не сышлі. Што тычыцца фразы, якую вы згадалі, я меў на ўвазе больш шырокі аспект свядомасці эквадорскага народа, які набіраў мужнасць. Не так даўно была вайна з Перу, таму тут прысутнічае і гісторыя вайны. Пасля яе прыйшло моцнае разуменне этнічнай разнастайнасці Эквадора, і гэта дае годнасць. Пасля вайны за мяжу, краіна ўстала і прыйшла ў свядомасць сваёй разнастайнасці і багацця гэтай разнастайнасці, таму яна не можа быць аднесена да адной канкрэтнай сітуацыі. Я разумею, герменеўтыка тэксту з'яўляецца вельмі важнай у вашай лініі працы: тэкст не можа быць патлумачаны толькі па сказах, але праз яго герменеўтыку. Ёсць фразы, якія з'яўляюцца ключом да герменеўтыкі, але есць і іншыя, у якіх гаворыцца менавіта “ў дадзены момант”. Ці, калі мы кажам пра мінулае, мы павінны інтэрпрэтаваць падзеі мінулага з пункту гледжання герменеўтыкі часу. Напрыклад, крыжовыя паходы: паспрабуем інтэрпрэтаваць крыжовыя паходы ў кантэксце часу. Я не хачу гуляць з вамі ў настаўніка, але гэта простае практыкаванне, якое дапаможа вам”.

У сваёй прамове на народных рухаў, вы казалі аб новым каланіялізме, глыбокай пашане грошай і ўвядзення жорсткай эканоміі, што прымушае бедных людзей яшчэ тужэй зацягнуць паясы. У Еўропе, напрыклад, Грэцыя рызыкуе згубіць еўра. Якое ваша меркаванне на гэты конт?

"Перш за ўсё, навошта ўмешваць мяне ў канферэнцыі народных рухаў? Гэта быў ужо другі раз. Першы раз мы збіраліся па дадзеным пытанні ў Ватыкане, у старым зале Сінода. Гэта тое, што робіцца для справядлівасці і міру, і тэма асабіста блізкая для мяне, таму што падобная з’ява тычыцца ўсяго свету, нават на Усходзе, Філіпіны, Індыя і Тайланд. Гэтыя рухі збіраюцца не толькі ў знак пратэсту, супраць нечага, але таксама каб рухацца наперад, каб мець магчымасць жыць, і яны маюць  сваю сілу. Людзі, многія і многія з іх, не адчуваюць сябе часткай аб’яднанняў,таму што ттыя пераўтварыліся ў карпарацыі і больш не змагаюцца - я спрашчаю крэху - але ідэя такая: аб’яданні не змагаюцца за правы бедных. Касцёл не можа заставацца абыякавай. Яна мае сацыяльную дактрыну і ўдзельнічае ў дыялогу з гэтымі рухамі. Вы бачылі энтузіязм, які суправаджаў адчуванне, што Касцёл не далёка і дапамагае змагацца далей. “Гэта не тое, што Касцёл падтрымлівае анархію. І людзі гэтыя не з'яўляюцца анархістамі. Яны працуюць, нават выконваючы працу, звязаную з адходамі і перапрацоўкай. Так, я занепакоены сітуацыяй ў Грэцыі і ўвогуле ў міжнароднай сістэме, бо вельмі востра стаўлюся да пытанняў, звязаных з эканомікай. Мой бацька быў бухгалтарам, і калі ён не паспяваў скончыць сваю працу на заводзе, ён нёс яе на дом, чым і займаўся ўсю суботу і нядзелю. Я сапраўды не разумею, як гэта ўсё працуе. Вядома, гэта было б занадта проста сказаць, што няспраўнасць толькі на адным баку. Грэчаскія ўлады, якія неслі сітуацыю міжнароднага доўгу, часткова адказныя. Я спадзяюся, што знойдзецца спосаб вырашыць грэцкі крызіс, а таксама спосаб зрабіць так, каб падобныя праблемы не ўзнікалі і ў іншых краінах. Я спадзяюся, што гэта дапаможа нам рухацца наперад, бо даўгі ніколі не заканчваюцца. Прыкладна паўтары гады таму, мне сказалі аб праекце ў ААН, у выніку чаго краіна можа аб'явіць сябе банкрутам. Але паўстае пытанне, калі кампанія можа абвясціць аб банкруцтве, чаму не можа так сама зрабіць і краіна? І, нарэшце, пытанне пра новую каланізацыю. Гэта ўсё пра каштоўнасці. Каланізацыя спажывецтва. Звычка спажывальніцтва была прадуктам каланізацыі. Гэта уводзіць звычку валодаць тым, што табе на самой справе не патрэбна, гэта ў сваю чаргу выклікае дысбаланс ў асобы індывіда, у яго фізічным і псіхічным здароўі, гэта вам для прыкладу”.

Адно з самых кранаючых пасланняў вашага візіту заключалася ў наступным: Вы сказалі, што цяперашняя эканамічная сістэма часта ставіць прыбытак вышэй за ўсё. Злучаныя Штаты ўспрымаюць гэта як крытыку супраць іх ладу жыцця: што вы можаце сказаць на гэта?

"У тым, што я сказаў, няма нічога новага, гэтая фраза не з'яўляецца новай. Я сказаў гэта "такая эканоміка забівае" у Evangelii Gaudium і энцыкліцы Laudato Si'. Я чуў, што былі некаторыя крытычныя заўвагі са Злучаных Штатаў. У мяне не было часу, каб вывучыць іх добра, усякая крытыка павінна быць атрымана, даследавана, а затым павінен наступіць дыялог. Вы спытаеце мяне, што я думаю. Так як я не меў дыскусію з тымі, хто выказаў крытыку, я не маю права выказваць сваё меркаванне. Хутка я наведаю ЗША, але мне трэба пачаць рабіць некаторыя даследаванні. Да гэтага часу я толькі чытаў дасье на тры прыгожыя краіны Лацінскай Амерыкі, якія ўдалася наведаць. Цяпер я павінен вывучаць Кубу і Злучаныя Штаты ".

Што вы адчуваеце, калі прэзідэнт Маралес даў вам распяцце з молатам і серпом? І дзе гэта ў канчатковым выніку?

"Мне было цікава, я не ведаў, што айцец Эспіналь быў скульптарам і паэтам. Я даведаўся пра гэта ў гэтыя апошнія некалькі дзён, я ўбачыў яго, і для мяне гэта было нечаканасцю. Такі падарунак можа быць класіфікаваны як форма пратэстуючага мастацтва. У Буэнас-Айрэсе некалькі гадоў таму была зроблена выстава работ добрага скульптара, прадстаўніка творчай Аргенціны, які ўжо на жаль памёр. Гэта быў знак пратэсту супраць мастацтва, і я памятаю, як адзін з экспанатаў дэманстраваў укрыжаванага Хрыстос на падаючым бамбавіку: вось тая крытыка хрысціянства. Важна разумець, што пратэстуючае мастацтва ў некаторых выпадках можа быць абразлівым. У дадзеным канкрэтным выпадку айцец Эспіналь быў забіты ў 1980 годзе; гэта быў час, калі ў вызваленчай тэалогіі было шмат розных філіялаў. Адна з галін выкарыстоўвала марксісцкі аналіз рэальнасці, і айцец Эспіналь падзяліўся гэтымі ідэямі. У тым годзе я быў рэктарам тэалагічнага факультэта, таму мы шмат гаварылі пра гэта. "У тым жа годзе айцец Аррупэ накіраваў ліст да езуітаў з просьбай спыніць марксісцкі аналіз рэальнасці і чатыры гады пасля гэтага, у 1984 годзе, Кангрэгацыя дактрыны веры апублікавала першы дакумент, які меў вырашальнае значэнне, і другі, які адкрываецца да больш хрысціянскіх поглядаў. Эспіналь быў энтузіястам гэтага марксісцкага аналізу і ён вырабіў гэтую працу. Яго паэзія таксама належыць гэтаму жанру. Гэта было яго жыццё, яго вобраз мыслення. Ён быў асаблівым чалавекам, добрасумленным. Давайце інтэрпрэтаваць гэта так: я разумею гэты твор і не знаходжу яго абразлівым. Я забраў яго з сабой. Я ніколі не прымаў такія ўпрыгажэнні, але Маралес дзейнічаў добрасумленна, каб дагадзіць мне, так што я падумаў пра гэты падарунак як выйшаўшы з народу. Я маліўся і падумаў, што хацеў бы пакінуць упрыгажэнні з Маці Божай Капакабана, таму яны ідуць у храм. Драўлянага Хрыста я ўзяў з сабой”.

У вашай пропаведзі ў Гуаякіль, вы прасілі людзей маліцца, каб наступны Сінод вырашыў праблемы, якія стаяць перад сям'ёй, і што Бог аказваецца тым, хто нам шакіруе, і здаецца нам змяшаным з цудам. Ці было ў вас якія-небудзь выразныя і канкрэтныя выпадкі, на ўвазе, калі казалі пра гэта?

"Вось, я таксама зраблю герменеўтыку тэксту. Я меў на ўвазе цуд добрага віна. Я сказаў, што збаны з вадой былі поўныя, але яны былі для ачысткі. Кожны чалавек, які далучыўся да святкавання, выканаў сваю ачыстку і пакінуў свой духоўны бруд. Гэта быў абрад ачышчэння перад уваходам у дом ці храм. Цяпер у нас ёсць гэта ў святой вадзе ... Ісус робіць лепшае віно з бруднай вады, горшай вады. Каментар, які я хацеў бы зрабіць, такі: сям'я перажывае крызіс, як мы ўсе ведаем. Гэта відаць у Instrumentum Laboris (рабочы дакумент). Я спаслаўся на ўсё гэта. Гэта Гасподзь ачысціць нас ад усяго, Ён выведзе  з гэтых крызісаў, Ён робіць нас лепшымі людзьмі так, што мы рухаемся наперад. Канкрэтныя выпадкі ўсе згаданыя ў Instrumentum Laboris”.

Бачачы, як пайшло на карысць пасярэдніцтва паміж Кубай і ЗША, ці будзе нешта падобнае паміж іншымі краінамі лацінаамерыканскага кантынента? Я маю на ўвазе Калумбію і Венесуэлу.

Працэс, які адбыўся паміж Кубай і Злучанымі Штатамі, не быў пасярэдніцтвам. Было жаданне, выказанае з абодвух бакоў. І я павінен быць сумленным, прайшло тры месяцы: Усё, што я рабіў, - гэта маліўся. Што яшчэ можна зрабіць, улічваючы, што сітуацыя паміж краінамі была цяжкая на працягу апошніх 50 гадоў? Потым  Пан даў кардынала, які адправіўся туды і казаў. Тады я нічога не чуў на працягу некалькіх месяцаў, пакуль у адзін цудоўны дзень, дзяржсакратар не сказаў мне: "заўтра мы будзем мець другую сустрэчу з двума бакамі канфлікту. "Як гэта?" Спытаў я. "Так, так, яны размаўляюць!» І рэчы ўзялі свой курс. Там не было пасярэдніцтва. Гэта было добрай воляй дзвюх краін, гэта іх заслуга. Мы не зрабілі амаль нічога, толькі некалькі невялікіх рэчаў. Затым у сярэдзіне снежня з'явілася абвестка, і цяпер я занепакоены мірнымі працэсамі ў Калумбіі і спадзяюся, што гэта працягваецца. Мы заўсёды гатовыя дапамагчы, бо ёсць так шмат спосабаў. У Венесуэле канферэнцыя біскупаў працуе для міру, але не з’яўляецца пасярэднікам. Ва ўмовах дамовы паміж ЗША і Кубай … Пан пачаў і потым ўсё пайшло сваім уласным шляхам адтуль. У выпадку з Калумбіяй мы павінны маліцца, каб працэс міру не спыняўся, бо так шмат людзей страцілі свае жыцці".

У чым сакрэт вашай энергіі?

Мне дапамагае чай Матэ, але я сапраўды не спрабаваў лісце кокі,дазвольце мне праясніць гэта".

У ходзе гэтага візіту вы шмат казалі да бедных, а таксама  часам жорстка прамаўлялі да  багатых і магутных. Але мы чулі вельмі нешматлікія паведамленні, адрасаваныя да сярэдняга класа, да працаўнікоў, якія плацяць падаткі, да звычайных людзей. Чаму толькі некалькі паведамленняў, адрасаваных сярэдняму класу? 

"Дзякуй вялікі, гэта добрая рэмарка. Вы маеце рацыю, гэта мая памылка. Я зраблю каментар, але не для таго, каб апраўдаць сябе. Мне трэба падумаць крыху. У свеце ўсё больш палярызацыі, сярэдні клас скарачаецца, і ёсць вялікі разрыў паміж багатымі і беднымі. Чаму я кажу пра бедных? Таму што яны знаходзяцца ў самым сэрцы Евангелля. І, я заўсёды кажу пра іх ад сэрца Евангелля, не з сацыялагічнага пункту гледжання. Што тычыцца сярэдняга класа, ёсць некаторыя словы, якія я сказаў, але іх сапраўды мала. Звычайныя людзі, простыя людзі, рабочыя маюць вялікае значэнне. Мне здаецца, вы звярнулі ўвагу на рэч, на якой мне трэба засяродзіцца больш. Дзякуй за вашу дапамогу".

У апошнія дні вы падкрэслілі важнасць інтэграцыі і дыялогу і падтрымалі праекты дабрабыту ... Вы закранаеце гэтыя тэмы падчас візітаў у ААН і ў Белым доме?

"Не, я спецыяльна думаў толькі пра паездку ў Лацінскую Амерыку і пра свет увогуле. Але даўгі ў краінах па ўсім свеце вялізарныя. Усе краіны маюць даўгі. Некаторыя купілі доўг іншых краін".

Мы ўжо казалі пра Кубу і пра ролю Ватыкана. Цяпер калі  Куба збіраецца заняць сваё месца ў міжнароднай супольнасці,ці трэба зрабіць паляпшэння ў галіне правоў чалавека і рэлігійнай свабоды? Што атрымае Куба і што страціць?

"Правы чалавека існуюць для ўсіх і іх прытрымліваюцца не ў адной або двух краінах. Я б сказаў, што ў многіх краінах па ўсім свеце правы чалавека не выконваюцца. Што Куба страціць або ЗША страціць? Абедзве штосьці атрымаюць, але нешта трэба і страціць – так заўсёды бывае ў перамовах. Абедзве здабудуць свет, сустрэчы, дружбы, супрацоўніцтва, але тое, што яны будуць губляць, я не магу сабе ўявіць. Вяртаючыся да правоў чалавека, і рэлігійнай свабоды. Проста падумайце аб некаторых краінах, некаторых еўрапейскія краінах, дзе вы не можаце зрабіць рэлігійныя жэсты па розных абставінах. Мы бачым, тое ж самае адбываецца і на іншых кантынентах. Рэлігійная свабода не прысутнічае ва ўсіх частках свету, ёсць шмат месцаў, дзе яна ўвогуле адсутнічае ".

Вы прадстаўляеце сябе як новага сусветнага лідэра альтэрнатыўнай палітыкі, таму што вы канцэнтруеце велізарныя сродкі на народных рухах і ў меншай ступені на дзелавым свеце. Як вы думаеце, Касцёл будзе ісці за вамі ў вашым спробе падтрымаць народны рух, які мае моцны свецкі элемент?

 "Народныя рухі прысутнічаюць у свеце. І я даў ім сацыяльнае вучэнне Касцёла. Гэтак жа, як я раблю ў бізнес-свеце. Калі вы паглядзіце на тое, што я кажу да народных рухаў, усё зыходзіць ад сацыяльнага вучэння Касцёла. Менавіта таму я паслядоўнік Касцёла, бо я прапаведую яе сацыяльную дактрыну. Гэта не звяртанне да нейкага ворага, гэта не палітычны жэст, але адзіная катэхізацыя".

Ці вы не занепакоены тым, што вашыя прамовы могуць быць выкарыстаны урадамі, лоббі ці рухамі?

"Кожнае слова і кожная фраза можа быць выкарыстана, перакручана. Часам фразы вырываюцца з кантэксту. Я не баюся. Для таго, што я кажу, вельмі важны кантэкст. І калі я зраблю памылку, прашу прабачэння і рухаюся далей ".

Што вы думаеце пра сэлфі, якія людзі просяць зрабіць з вамі? 

"Я адчуваю сябе як дзед! Гэта іншая культура. Сёння, як я ад'язджаў (Асунсьён), паліцэйскі ў яго 40-х гадоў папрасіў у мяне сэлфі! Я сказаў яму, "вы падлетак!" Гэта іншая культура - Я паважаю яе".

(DA, "PRF", паводле Vatican Insider


Больш фотаздымкаў тут >>>

Prześlij komentarz Blogger

 
Наверх